поласць у цытаплазме жывёльных і раслінных клетак, абмежаваная мембранай і запоўненая вадкасцю. У цытаплазме прасцейшых знаходзяцца стрававальныя вакуолі (маюць ферменты, якія раскладаюць рэчывы) і скарачальныя вакуолі (выконваюць функцыі асмарэгуляцыі і выдзялення). Для шматклетачных жывёл характэрны стрававальныя і аўтафагіруючыя вакуолі; яны ўваходзяць у групу другасных лізасом і маюць гідралітычныя ферменты. У раслін вакуолі — вытворныя эндаплазматычнай сеткі, акружаныя пранікальнай мембранай — танапластам. Функцыі вакуоляў: рэгуляцыя водна-салявога абмену, падтрыманне тургарнага ціску ў клетцы, назапашванне нізкамалекулярных водарастваральных метабалітаў, запасных рэчываў і выдаленне з абмену таксічных рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ПУСКАВЫ́Х РУХАВІКО́Ў.
Пачаў дзейнасць у 1944 з маторазборачнага, мех. ўчасткаў і мех. майстэрняў па рамонце рухавікоў. У 1945 уведзены ў эксплуатацыю маторазборачны і мех. цэхі, у 1947 — маторны. У 1959 перааснашчаны на выпуск трактарных рухавікоў, у 1971 на выпуск інш. прадукцыі. Цяпер завод — шматпрофільнае прадпрыемства па выпуску дызельных і пускавых рухавікоў магутнасцю 6 і 8 к.с., рэдуктараў, запасных частак; адзіны на Беларусі вытворца зварачных электродаў. Выпускае таксама тавары нар. ўжытку: мэблевую фурнітуру, люстры ў літых аправах, свяцільнікі, садова-агародны інвентар, керамічныя вырабы з маст. дызайнам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕЙРО́НАВЫЯ ЗЯРНЯ́ТЫ (ад грэч. aleuron мука),
пратэінавыя зярняты, бясколерныя невял. круглаватыя адкладанні запасных бялкоў у клетках тканак раслін, пераважна ў насенні. Пажыўнымі рэчывамі алейронавых зярнят жывіцца зародак пры прарастанні насення. Утвараюцца пры выспяванні насення з высыхаючых вакуолей. Адрозніваюць алейронавыя зярняты простыя (дробныя зярняткі аднароднай структуры) і складаныя, у якіх знаходзяцца бялковыя крышталі і мінер. ўключэнні — глабоіды. Простыя алейронавыя зярняты ёсць у клетках мучністых (пшаніцы, жыта, кукурузы і інш.), складаныя — у алеістым насенні (клешчавіны, тунгу, крыжакветных і інш.) раслін.
Да арт.Алейронавыя зярняты. Алейронавы слой: 1 — просты ў жытнёвым зярняці; 2 — просты ў семядолях гароху; 3 — складаны ў эндасперме клешчавіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перабо́й, ‑ю, м.
1. Парушэнне ў рытмічным дзеянні чаго‑н. Пульс з перабоямі. □ У далёкія рэйсы шафёры пускаліся неахвотна — шыны былі слабыя, маторы працавалі з перабоямі, як сэрца ў хворага чалавека.Шахавец.
2. Затрымка ў якой‑н. справе. Майстэрня часта працавала з перабоямі з-за недахопу запасных частак.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
parter, ~u
м.
1. першы паверх;
2.тэатр. партэр;
3.спарт. лаўка запасных
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наменклату́ра, ‑ы, ж.
1. Пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой‑н. галіне навукі, вытворчасці і пад. Хімічная наменклатура. Наменклатура вырабаў. Наменклатура запасных частак.
2. Пералік бухгалтарскіх рахункаў. Старшы бухгалтар зробіць абаротны, пасля сальдав[ан]ы баланс, прыложыць да яго калькуляцыі і формы, патрэбныя па наменклатуры — і справаздача гатова.Скрыган.
3. Спіс кадравых пасад, якія зацвярджаюцца вышэйшай арганізацыяй.
[Лац. nomenclatura — пералік, спіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ławka
ж. лаўка, парта (у школе);
ławka kar — спарт. штрафная лаўка;
ławka rezerwowych — спарт. лаўка запасных
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГЛІЯКСІЛА́ТНЫ ЦЫКЛ,
цыклічны ферментатыўны працэс, які прадстаўляе мадыфікацыю трыкарбонавых кіслот цыкла (ТКЦ). Дае магчымасць жывым клеткам пераўтвараць тлушчы ў вугляводы. Актыўна функцыянуе ў некат. бактэрый, водарасцей і ў асобных тканках насення вышэйшых раслін пры яго прарастанні. У жывёльных клетках гліяксілатны цыкл адсутнічае і яны не пераўтвараюць тлушчы ў вугляводы. У гліяксілатным цыкле не адбываецца акіслення ацэтыльных астаткаў (вынік β-акіслення тлушчакіслотных рэшткаў запасных тлушчаў) да CO2 (як у ТКЦ), а ўтвараецца сукцынат, які потым выкарыстоўваецца ў працэсах біясінтэзу глюкозы. У адрозненне ад ТКЦ у гліяксілатным цыкле адбываецца расшчапленне ізацытрату з утварэннем гліяксілату і сукцынату і гліяксілат рэагуе з 2-й малекулай ацэтыл-KoA з утварэннем L-малату. У бактэрый ферменты гліяксілатнага цыклу і ТКЦ знаходзяцца ў адным кампартменце і гліяксілатны цыкл нагадвае шунт рэакцый дэкарбаксіліравання ТКЦ. У тканках вышэйшых раслін ферменты гліяксілатнага цыклу лакалізаваны ў асобных арганелах — гліяксісомах.
1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна склад, структуру). Спрасціць канструкцыю машыны. Спрасціць правапіс. Спрасціць тэхналагічны працэс вытворчасці.
2. Зрабіць больш лёгкім для ажыццяўлення, выкарыстання; аблегчыць. Спрасціць улік запасных частак.// Зрабіць больш даступным для разумення. Спрасціць умовы задачы.
3. Пазбавіць што‑н. глыбіні, багацця форм, зместу; сказіць. Сур’ёзныя ў жыцці людзей канфлікты, якія так шчыльна звязаны з гісторыяй народа,.. [пісьменнік] спрасціў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што назапашана, сабрана для чаго-н.; тое, што маецца для скарыстання.
Харчовыя запасы.
Запасы паліва.
Непарушны з.
З. ведаў (перан.). У з. або на з. (на выпадак, калі спатрэбіцца). У нас яшчэ ёсць многа часу ў запасе (маецца ў нашым распараджэнні).
2. Загнуты за шво лішак тканіны, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца павялічыць у шырыню або даўжыню якую-н. частку адзення.
Сукенка з запасам.
3. Катэгорыя грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу і прызываюцца зноў у войска ў выпадку неабходнасці.
Перавесці ў з.
Прызваць з.
|| прым.запасны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
З. выхад.
З. ігрок.
З. полк.
Прызыў запасных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)