приходи́ть в умиле́ние адчува́ць замілава́нне, расчу́львацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
замілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.
Прывесці ў замілаванне; расчуліць. [Паэта] можа замілаваць бурштынавая кропля мёду на замурзаным твары хлопчыка.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХАЎРАТО́ВІЧ Віктар Кандратавіч (21.6.1934, в. Стары Сінін Магілёўскага р-на — 17.10.1991),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі буд. тэхнікум (1957), вучыўся ў Магілёўскім пед. ін-це (1966—69). Працаваў будаўніком, настаўнікам, з 1972 у перасоўнай механізаванай калоне ў г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1961. У паэт. зб-ках «Сонца на кельме» (1983) і «Зямныя колеры і гукі» (1990) тэмы любові да роднай зямлі, вернасці абавязку, замілаванне Бацькаўшчынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСЮЧЭ́НЯ Уладзімір Мікалаевіч (17.11.1925, в. Станькі Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 12.3.1945),
бел.паэт. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Да вайны друкаваўся ў газ. «Піянер Беларусі». Пісаў пераважна лірычныя вершы, у якіх выяўляў юнацкія пачуцці, замілаванне роднай прыродай. Падборка яго вершаў апублікавана ў зб. «Дзень паэзіі — 80». Аўтар апавяд. «Бацькаў сын».
Літ.:
Гіль М. На дваццатай вясне // Дзень паэзіі — 80. Мн., 1980;
Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 194—195.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́ГІН Аляксандр Леапольдавіч (н. 12.2.1949, г. Архангельск, Расія),
бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыўшы Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1977), працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў маст. Фільмы «Чужая вотчына» (1980, з Я.Ігнацьевым), «Філіял» (1987), «Д’ябал» (1990), «Кветкі правінцыі» (1995) і інш., мультфільмы «Капрычыо» (1986), «З днём нараджэння!» (1996, аўтар сцэнарыя і рэжысёр), спектакль «Запіскі вар’ята» (Тэатр-студыя кінаакцёра, 1980). Жывапісным яго работам уласцівы глыбокі псіхалагізм («Аўтапартрэт», «Журба», абедзве 1994), рысы стараж. абраза («Замілаванне», 1996, і інш.).