замярза́ць несов., в разн. знач. замерза́ть; см. заме́рзнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -ро́жаны; зак., што.

Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам або абмарозіць (звычайна пра многіх, многае).

П. усю бульбу.

П. вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́рзці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заме́рзну заме́рзнем
2-я ас. заме́рзнеш заме́рзнеце
3-я ас. заме́рзне заме́рзнуць
Прошлы час
м. замё́рз заме́рзлі
ж. заме́рзла
н. заме́рзла
Загадны лад
2-я ас. заме́рзні заме́рзніце
Дзеепрыслоўе
прош. час замё́рзшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замярза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замерзнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замёрзнуть сов.

1. заме́рзнуць, мног. пазамярза́ць;

2. (озябнуть) зме́рзнуць; см. замерза́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.

1. Крыху замерзнуць, пакрыцца тонкім слоем лёду.

Балота падмерзла.

На дварэ падмерзла (безас.).

2. Крыху сапсавацца ад марозу.

Яблыкі падмерзлі.

|| незак. падмярза́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Замерзнуць, азябнуць. — Не да .. [жартаў] мне. Закалеў тут, стоячы на сіверы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyziębnąć

зак.

1. азябнуць, замерзнуць;

2. выстудзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

замурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Замураваць сябе.

2. перан. Разм. Засесці дзе‑н. бязвыхадна, пачаць жыць замкнута, адасоблена. Замуравацца ў чатырох сценах.

3. перан. Разм. Пакрыцца лёдам, замерзнуць. Вокны замураваліся марозам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць — пра ўсіх, многіх.

2. Калець, мерзнуць некаторы час. Не хачу на сена лезці рана. Пастаю над рэчкай, пакалею. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)