ПАЯ́ЛЬНАЯ ЛЯ́МПА,

награвальная прылада з адкрытым накіраваным полымем. Полымя ўтвараецца на выхадзе трубы Пл. пры гарэнні сумесі пары вадкага паліва (бензіну, спірту, газы) з паветрам, прадукты гарэння ўтвараюць выцягнуты факел. Найб. пашыраны П.л. фарсуначнага тыпу (гл. Фарсунка) з ёмістасцю рэзервуара да 2 л. Выкарыстоўваюцца для награвання рабочай часткі паяльніка і дэталей, расплаўлення прыпою ў працэсе пайкі, а таксама награвання металу для праўкі, гібкі і інш., выдалення рэшткаў старога масла, фарбы, лаку з драўляных і метал. вырабаў і інш.

Паяльная лямпа: 1 — рэзервуар для газы; 2 — ванначка для распальвання газы; 3 — труба; 4 — вентыль; 5 — помпа; 6 — заліўное прыстасаванне; 7 — паветраная пробка.

т. 12, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абало́нне

1. Лужок, які прылягае да возера або да яго плавоў, заваняў (гл.), аднолькава даступных для касьбы і пашы (Віц. Нік. 1895); заліўное месца, луг каля ракі (Нас. АУ, Рэч.). Тое ж абалонье (Стол.).

2. Адкрытае роўнае месца; плошча, луг (Нас. АУ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)