заклёпвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закляпацца.

2. Зал. да закасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачеркну́ть сов. закрэ́сліць, мног. пазакрэ́сліваць, закасава́ць, мног. пазакасо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прочеркну́ть сов. пракрэ́сліць; (зачеркнуть) закрэ́сліць, закасава́ць; (подчеркнуть) падкрэ́сліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zakreślić

зак. закрэсліць; закасаваць; абвесці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перакасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм.

1. Закрэсліць што‑н. ад пачатку да канца (пра напісанае, намаляванае і пад.). Перакасаваць верш. Перакасаваць старонку рукапісу.

2. Закасаваць, закрэсліць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкрасліць, закрэсліць, выкасаваць, закасаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вылу́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вылузацца.

2. Зал. да вылузваць.

•••

Вылузвацца са скуры — тое, што і лезці са скуры (гл. лезці). Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зняць, зрабіць несапраўдным што‑н. напісанае, намалёванае, правёўшы па ім адну або некалькі рыс; закасаваць. [Іван Пятровіч] перачытаў напісанае, закрэсліў апошні няўдалы абзац. Васілевіч. // перан. Перастаць надаваць чаму‑н. значэнне, браць пад увагу; адкінуць. Не закрэсліць жыцця, што было. Куляшоў. Пашкевічус хацеў закрэсліць тое, як раней ставіўся да Алеся. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)