фон¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н.

Чырвоны ф.

2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца.

Караблі на фоне вячэрняга неба.

3. перан. Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.

На фоне цяперашніх міжнародных падзей.

|| прым. фо́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бру́шка, -а, мн. -і, -аў, н.

1. Тоўсты жывот у чалавека (разм., жарт.).

За брушкам сцежкі не бачыць.

2. Задні аддзел цела членістаногіх (спец.).

Б. чмяля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zadni

задні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

задні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. задню́ задні́м
2-я ас. задні́ш задніце́
3-я ас. задні́ць задня́ць
Прошлы час
м. задні́ў задні́лі
ж. задні́ла
н. задні́ла
Загадны лад
2-я ас. задні́ задні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час задні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

anus [ˈeɪnəs] n. anat. за́дні прахо́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rearward [ˈrɪəwəd] adj. fml за́дні; ты́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rear​2 [rɪə] adj. за́дні, разме́шчаны зза́ду; ты́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tail light [ˈteɪllaɪt] n. за́дні ліхта́р (у машыне)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РЭ́ЙСМУСАВЫ СТАНО́К,

адзін з відаў дрэварэзальных станкоў для прастругвання дошак, брусковых загатовак або шчытавых зборачных адзінак цыліндрычным фрэзераваннем. Рэзальны інструмент — нажавы вал з устаўленымі нажамі, падача загатоўкі — вальцовым механізмам. Для апрацоўкі на Р.с. ў загатоўкі папярэдне фарміруюць 1—2 базавыя паверхні на фугавальным станку.

Схема аднабаковага рэйсмусавага станка: 1 — ролік; 2 — стол; 3 — загатоўка; 4 і 8 — задні і пярэдні падавальныя вальцы; 5 і 7 — задні і пярэдні прыціскачы; 6 — вал з рэжучымі нажамі.

т. 13, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hind​2 [haɪnd] adj. за́дні (звыч. пра ногі жывёл)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)