загружа́ць несов., прям., перен. загружа́ть; см. загрузі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МНЕМО́НІКА (ад грэч. mnēmonikos які мае добрую памяць),

сукупнасць асаблівых (адмысловых) прыёмаў і спосабаў, якія аблягчаюць запамінанне як мага большай колькасці звестак, фактаў шляхам утварэння штучных асацыяцый. Шырока выкарыстоўваецца ў выглядзе мнеманічных схем на пультах кіравання, сігнальных табло, панэлях шчытоў.

Выкарыстоўваецца таксама ў мовах праграмавання ў выглядзе абрэвіятур-мнемакодаў для абазначэння кодаў аперацый. Напр., мнеманічная каманда асемблера «LDA A1» (ад англ. Load Accumulator — загрузіць акумулятар) азначае «прачытаць лік з ячэйкі памяці з адрасам, пазначаным сімвалічна A1, і запісаць (загрузіць) яго ў акумулятар працэсара ЭВМ». Асацыятыўныя запамінальныя прыстасаванні заснаваны на наданні розным запісам асацыятыўных адзнак. Выбар запісу робіцца не па канкрэтным (зададзеным) адрасе, а па спалучэнні (асацыяцыі) адзнак, уласцівых інфармацыі, якую шукаюць. Дзякуючы стварэнню такіх штучных асацыяцый пошук і апрацоўка даных паскараецца на 2—3 дзесятковыя парадкі. Прыклады М. — левай рукі правіла, а таксама цыркавы і эстр. нумар «угадвання» думак на адлегласці і «знаходжання» прадметаў (гл. Мнематэхніка).

М.​А.​Ярмаш.

т. 10, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заладава́ць

‘прывесці ў парадак, падправіць, падрыхтаваць, укласці што-небудзь; скласці, загрузіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заладу́ю заладу́ем
2-я ас. заладу́еш заладу́еце
3-я ас. заладу́е заладу́юць
Прошлы час
м. заладава́ў заладава́лі
ж. заладава́ла
н. заладава́ла
Загадны лад
2-я ас. заладу́й заладу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заладава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

загру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. загружаць — загрузіць (у 1, 3 знач.).

2. Разм. Забяспечанасць работай прадпрыемства, транспарту і пад.; загружанасць (у 2 знач.). Рацыянальная загрузка транспарту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hchofen m -s, -öfen до́мна, до́менная печ;

den ~ beschcken загрузі́ць до́мну

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

załadować

зак. загрузіць; пагрузіць; пасадзіць;

załadować wagon węglem — загрузіць вагон вуглём (вугалем);

załadować kogo do pociągu — пасадзіць каго на цягнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Навата́жыць (наватижытсь) ’нагрузіць, загрузіць’ (Шпіл.). Відаць, нельга разглядаць асобна ад укр. навантажити ’наўючыць, нагрузіць’, якое звязваюць з вантаж ’цяжар, груз’, што ў сваю чаргу з франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ або з ватига ’атрад, натоўп; чарада’. Беларускае слова, магчыма, сведчыць на карысць другой версіі. Гл. ЕСУМ, 1, 329. Параўн. вантижыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

файл

(англ. file)

інф. пайменаванае месца памяці камп’ютэра, у якім захоўваюцца праграмы і дадзеныя (напр. запісаць імя файла, загрузіць ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

naładować

зак.

1. нагрузіць; загрузіць; напоўніць;

2. вайск., эл. зарадзіць;

naładować brzuch разм. напхаць жывот

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Перакласці, перамясціць які‑н. груз у другое месца. Перагрузіць збожжа з машын у вагоны.

2. Пагрузіць, загрузіць грузам, паклажай звыш нормы, меры, больш, чым трэба. Перагрузіць машыну. Перагрузіць воз. // перан. Празмерна пагрузіць якой‑н. працай. Перагрузіць вучняў дамашнімі заданнямі. // перан. Загрувасціць што‑н. вялікай колькасцю чаго‑н. Перагрузіць лекцыю фактычным матэрыялам. Перагрузіць сюжэт апавядання лішнімі эпізодамі.

3. Пагрузіць што‑н. іначай, па-новаму. Перагрузіць паклажу шчыльней.

4. Пагрузіць усё, многае. — Колькі я перагрузіў ужо гэтага лесу? — уздыхнуў Санкоўскі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)