АБЕ́ЧАК,

1) канічны або цыліндрычны барабан без днішча з ліставога матэрыялу; загатоўка для катлоў, рэзервуараў і інш. ліставых металаканструкцый.

2) Лубяны абадок у рэшаце, сіце.

т. 1, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блюм

(англ. bloom)

стальная загатоўка, атрыманая са зліткаў пракаткай на блюмінгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГІДРАЭКСТРУ́ЗІЯ (ад гідра... + экструзія),

спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім змешчаная ў замкнуты кантэйнер загатоўка выціскаецца праз канал матрыцы вадкасцю пад ціскам (0,5—3 ГПа). Выконваецца на ўстаноўках са знешняй крыніцай ціску вадкасці і прамога дзеяння, у якіх ціск вадкасці ў кантэйнеры ствараецца перамяшчэннем прэс-штэмпеля. Рабочыя вадкасці — вада, масла, расплаўленыя шкло, солі, легкаплаўкія металы. Выкарыстоўваецца для атрымання металург. паўфабрыкатаў (дрот, пруткі і профілі з цяжкадэфармуемых і тугаплаўкіх металаў) або загатовак для металарэзнага інструменту (свердлаў, метчыкаў, раскрутак і інш.).

Схемы гідраэкструзіі: а — з вынесенай крыніцай ціску вадкасці; б — прамога дзеяння; 1 — ушчыльненні; 2 — матрыцы; 3 — вадкасць; 4 — загатоўка; 5 — кантэйнер; 6 — прэс-штэмпель.

т. 5, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛЮМ, блум (англ. bloom),

стальная загатоўка квадратнага сячэння са стараной больш за 140 мм. Атрымліваецца са зліткаў ці з літых загатовак пракаткай на абціскных станах — блюмінгах або блюмінгах-слябінгах. Прызначана для вытв-сці сартавога пракату (рэек, бэлек і інш.).

т. 3, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗГО́РТКА ў тэхніцы,

1) разгорнутыя ў плоскасці ліставая загатоўка ці паверхня дэталі складанай формы (напр., вінта, шаравой цыстэрны, злучэння трубаправодаў).

2) Чарцёж, на якім паказаны праекцыі ўнутр. сцен памяшкання сумесна з праекцыямі падлогі і столі (плафона).

Разгортка: а — круглага конуса; б — круглага цыліндра з нанесенай на ім вінтавой лініяй.

т. 13, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

загота́вливание ср. загато́ўка, -кі ж., загатаўле́нне, -ння ср., нарыхто́ўка, -кі ж., нарыхто́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Wrkstück n -(e)s, -e тэх. дэта́ль, загато́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

халя́ва, ‑ы, ж.

1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.

2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cholewka

ж. загатоўка;

smalić ~i жарт. заляцацца; упадаць за жанчынамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

błam, ~u

м. загатоўка футравай падбіўкі для паліто ці футра (некалькі скурак, сшытыя ў адно);

błam lisów — загатоўка для падбіўкі з лісіных скурак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)