Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Férnstudiumn -s заво́чнае навуча́нне;
im ~ stéhen* навуча́цца заво́чна, быць заво́чнікам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1946. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): электратэхніка; машыны і абсталяванне ляснога комплексу; тэхналогія дрэваапрацоўчых вытв-сцей; лесанарыхтоўка драўніны; маркетынг. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1932 у г.Клімавічы Магілёўскай вобл. Да 24.2.1997 — саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1997/98 навуч.г.): заатэхнія, ветэрынарыя, механізацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1956. Рыхтуе бухгалтараў, прававедаў, эканамістаў. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРО́ВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1945 у в. Жыровічы (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Спецыяльнасці (1997/98 навуч.г.): механізацыя сельскай гаспадаркі; электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ЛЯСНЫ́ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1921 у г. Полацк Віцебскай вобл. Рыхтуе спецыялістаў для лясной гаспадаркі, заказнікаў, запаведнікаў, лесаўпарадкавальных экспедыцый. Спецыяльнасць (2000/01 навуч.г.): лясная гаспадарка. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКІ САЎГА́С-ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1956 у г. Ваўкавыск як зоаветэрынарны тэхнікум. У 1979 рэарганізаваны ў саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): ветэрынарыя, заатэхнія. Мае аддзяленне павышэння кваліфікацыі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ЛЕСАТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1930 у г. Бабруйск. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): мэблевая вытворчасць, машыны і абсталяванне прадпрыемстваў дрэваапр. прам-сці, тэхналогія дрэваапрацоўкі, эканоміка дрэваапр. вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.