Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затума́ніцца, ‑ніцца; зак.
Зацягнуцца туманам, смугой, вільгаццю і пад. Сумна зашумелі бары зялёныя, затуманіліся горы высокія, захваляваліся моры шырокія.Якімовіч.// Зэцьміцца, завалачыся (пра вочы). Я ўспомніў маці, затуманіліся мае вочы, пасыпаліся слёзы.Гурскі.//перан. Страціць яснасць, выразнасць; замарачыцца. Думкі затуманіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Зацягнуцца, уцягнуцца ў сярэдзіну чаго‑н. — пра ўсё, многае. Пазацягваліся ніткі асновы ў ніты.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лужыны пазацягваліся лёдам.// Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазацягваліся.
3. Зацягнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазацягвацца рамянямі.// Туга завязацца, сцягнуцца — пра ўсё, многае. Пазацягваліся вузлы на вяроўцы.
4.Разм. Зайсці, завалачыся куды‑н. — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
1. Закрыць, пакрыць сябе чым‑н.; накрыцца, прыкрыцца. Закрыцца каўняром ад ветру. Закрыцца далонямі. □ Камень гэтакі высокі, што пад ім мог стаяць чалавек, крыху прыгнуўшыся, і мог такім парадкам закрыцца зверху і ад бомбы і ад дажджу.Чорны.
2.(1і2ас.неўжыв.). Заслацца, завалачыся, засланіцца. На світанні неба закрылася хмарамі, пасыпаліся дробныя ледзяныя крупкі.Кірэенка.
3.(1і2ас.неўжыв.). Спыніць сваю дзейнасць, існаванне (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.). Выстаўка закрылася. □ Мясцовая фабрыка зноў была закрылася.Лынькоў.// Скончыцца (пра сход і пад.). Нарада закрылася.