ца́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. Гуляць з кім-, чым-н.; забаўляцца.

2. перан. Займацца якой-н. клопатнай справай; важдацца з кім-, чым-н.

Хопіць ц. з гультаём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увеселя́ться возвр., страд. весялі́цца, забаўля́цца, це́шыцца, пацяша́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. чым і без дап. Забаўляцца, весяліцца.

Вакол было прыгожа, дзеці пацяшаліся.

П. рыфмамі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць з каго-, чаго-н.

П. з дзівака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развлека́ться

1. (веселиться) забаўля́цца, весялі́цца; (отвлекаться от чего-л.) разве́йвацца;

4. страд. забаўля́цца, весялі́цца, развесяля́цца; пацяша́цца; займа́цца; см. развлека́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

balować

незак. баляваць; забаўляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

весялі́цца, ‑люся, вяселішся, вяселіцца; незак.

Весела праводзіць час; забаўляцца. Да позняй ночы весяліліся беражкоўцы, святкуючы наваселле. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

весялі́цца sich vergnügen; sich amüseren (забаўляцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

baraszkować

незак. дурэць; забаўляцца; чмуціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гарэ́зіць, ‑рэжу, ‑рэзіш, ‑рэзіць; незак.

Тое, што і гарэзаваць. Будуць дзеткі загараць, і гарэзіць, і смяяцца, і скакаць, і забаўляцца. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́заваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Весяліцца, дурэць, забаўляцца. У кустах гарэзавалі хлапчукі, лес за ракой адгукаўся на іх крыкі і смех. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)