ЛАТАРЭ́Я (франц. loterie ад lot жэрабя),

розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах. Продаж латарэйных білетаў — форма прыцягнення сродкаў, частка з якіх ідзе на фінансаванне выйгрышаў, частка выкарыстоўваецца арганізатарамі для камерцыйных, дабрачынных і інш. мерапрыемстваў. Латарэйны білет з’яўляецца каштоўнай паперай на прад’яўніка. Уладальнік білета, на які выпаў выйгрыш, мае права патрабаваць яго аплаты ў грашовай або натуральнай (рэчавай) форме.

т. 9, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

The dice is cast

Жэ́рабя кі́нутае ы́бар зро́блены)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

losować

незак. цягнуць жэрабя; лёсаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

латарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

Арганізаваная азартная гульня, падчас правядзення якой частка ўнесеных удзельнікамі (пакупнікамі) сродкаў ідзе арганізатарам, а размеркаванне выгод (рэчаў, грашовых сум і інш.) і страт залежыць ад выпадковага выцягвання таго ці іншага білета або нумара (жэрабя).

Грашова-рэчавая л.

|| прым. латарэ́йны, -ая, -ае.

Л. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клір

(гр. kleros = жэрабя)

сукупнасць служыцеляў культу хрысціянскай царквы, а таксама царкоўны хор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

lsen vi кіда́ць жэ́рабя, вызнача́ць лёс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

клі́рас

(гр. kleros = жэрабя)

месца для пеўчых у хрысціянскім храме на ўзвышэнні па баках алтара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

verlsen vt разы́грываць (у латарэі), вызнача́ць праз жэ́рабя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лато́ ’назва гульні’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лото ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. loto < італ. lotto < гоц. hlautsжэрабя’ (КЭСРЯ, 247; Фасмер, 2, 523).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІНАКУ́РАЎ (Яўген Міхайлавіч) (н. 22.10.1925 г. Бранск, Расія),

рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1951). Першая кн. «Вершы пра абавязак» (1951). Аўтар паэт. зб-каў «Сінь» (1956), «Прызнанні» (1958), «Слова» (1962), «Характары» (1965), «Відовішча» (1968), «Метафары» (1972), «Сярожка з Малой Броннай» (1974), «Кантрасты» (1975), «Жэрабя» (1978), «Быццё» (1982), «Іпастась» (1984), «Раўнадзенства» (1989) і інш. Асн. тэмы — духоўная сталасць чалавека, роздум над яго ўнутр. светам. Вершам Вінакурава ўласцівыя прыхільнасць да дакладнай быт. дэталі і імкненне да філас. асэнсавання жыцця. Аўтар паэмы «На Захад» (1981), перакладаў і літ.знаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Творы Вінакурава на бел. мову перакладалі Р.​Барадулін, С.​Гаўрусёў і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84.

Я.М.Вінакураў.

т. 4, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)