жамчу́жны, -ая, -ае.

1. гл. жэмчуг.

2. перан. Падобны на жэмчуг, жамчужыну сваім выглядам, бляскам, белізною.

Жамчужнае ззянне.

Жамчужныя зубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

же́мчуг жэ́мчуг, -гу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жамчу́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг.

Марская ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЕРЛ,

тое, што жэмчуг.

т. 12, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pearly [ˈpɜ:li] adj. жамчу́жны; які́ нагадвае жэ́мчуг;

pearly white teeth беласне́жныя зу́бы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і жэмчуг (уст.).

2. перан., чаго. Пра што-н. выдатнае, цудоўнае (высок., іран.).

Перлы паэзіі.

Перлы дасціпнасці.

3. Пра што-н. бязглуздае, недарэчнае і пад. (разм., іран.).

Не выступленне, а адны перлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Pérle f -, -n

1) жамчу́жына; pl жэ́мчуг;

~n físchen здабыва́ць жэ́мчуг

2) бі́серынка, па́церынка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГЕМАЛО́ГІЯ (ад гема + ...логія),

сукупнасць звестак аб каштоўных і вырабных камянях. Вывучае фіз. ўласцівасці, асаблівасці хім. саставу, дэкаратыўна-маст. вартасці, мінерагеніі радовішчаў, а таксама тэхналогіі апрацоўкі. Устанаўлівае адрозненні прыродных каштоўных камянёў (рубін, сапфір, ізумруд, жэмчуг і інш.) ад іх сінт. аналагаў і імітацый.

т. 5, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

simulated [ˈsɪmjuleɪtɪd] adj. падро́блены, фальшы́вы;

simulated pearls шту́чны жэ́мчуг;

a simulated flight мадэлява́ны палёт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НОВААФО́НСКАЯ ПЯЧО́РА, Анакапійская пячора,

вапняковая карставая пячора на паўд.-зах. схіле Вял. Каўказа, каля г. Новы Афон (Грузія). Даўж. больш за 3000 м: Складаецца з верт. і гарыз. частак. Некаторыя гроты абводнены. Самы вял. грот — Грузінскіх спелеолагаў (даўж. 260 м). Шматлікія нацечныя ўтварэнні. Пячорны жэмчуг. Электрыфікавана. Турызм.

т. 11, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)