Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БО ЦЗЮІ́, Бо Лэцянь,
Бо Чанцін (772, прав. Шаньсі, Кітай — 846),
кітайскі паэт. Займаў высокія дзярж. пасады. Чл. імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феад. парадкаў аддалены ад імператарскага двара. Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства 8—9 ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жва́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць жвавага; рухавасць, жыццярадаснасць, ажыўленасць. Гірня хуценька сабраў ключы, адвёрткі і з небывалай для яго жвавасцю ўскочыў у кабіну.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сангві́нік
(ад лац. sanguis, -inis = кроў)
чалавек, для тэмпераменту якога характэрна рухомасць, жыццярадаснасць, схільнасць да захаплення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бадзёрасць, жыццярадаснасць, аптымізм, энергія
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
сангві́нік
(ад лац. sanguis, -inis = кроў; жыццёвая сіла)
чалавек, для тэмпераменту якога характэрна рухомасць, жыццярадаснасць, схільнасць да захаплення.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вясёлы, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны радасці; жыццярадасны. Вясёлы настрой. Вясёлы характар. □ [Лейтэнант:] — Выключны быў таварыш, вясёлы хлопец, жартаўнік...Васілевіч.// Які перадае весялосць. Вясёлы твар. Вясёлыя вочы.
2. Які выклікае, нараджае весялосць, жыццярадаснасць. Вясёлы спектакль. Вясёлыя песні. □ Хутка песні і вясёлая музыка паланілі атрад.Лынькоў.// Светлы, яркі. Вясёлы ранак. □ Поезд хаваўся то пад кронай свежай яркай зелені, то імчаўся паміж вясёлых пералескаў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памеркнуў, ‑нула і памерк, ‑ла; зак.
1. Страціць паступова яснасць, яркасць; пацямнець. Памерк дзень, пагас.Колас.Марознаю стынню паветра дрыжыць, Памеркла ад сцюжы гара...Кляшторны.
2.перан. Страціць жыццярадаснасць, весялосць. Рагатуха, якая так кідалася ў вочы здалёк сярод іншых дзяўчат, раптам памеркла, зрабілася сціплай і ціхай школьніцай.Карпюк.
3.перан. Страціць сэнс, значэнне. Жыццё неяк памеркла адразу, стала шэрым, панурым.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)