ПА́ХЕР ((Pacher) Міхаэль) (каля 1435, г. Бруніка, Італія — 1498),
аўстрыйскі жывапісец і скульптар; прадстаўнік пераходнага перыяду ад готыкі да Адраджэння. Зазнаў уплыў А.Мантэньі. Аўтар алтарных кампазіцый, якім уласцівы смелая перспектыўная пабудова прасторы і ракурсаў, скульпт. дакладнасць форм, жыццёвая выразнасць персанажаў, гучнасць каларыту: разны алтар царквы ў Бальцана (Італія, з 1471), скульпт. і жывапісны алтар царквы ў Санкт-Вольфгангу (1471—81), жывапісны алтар «Чатырох айцоў царквы» (1475—79) і інш, Скульпт. работы больш звязаны з традыцыямі готыкі, вызначаюцца драматызмам і вострай характарнасцю вобразаў, напружаным лінейным рытмам, узорыстасцю кампазіцыі («Каранаванне Марыі» ў алтары царквы ў Санкт-Вольфгангу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
malarski
1. мастацкі, жывапісны;
2. малярны, малярскі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Парсу́на ’жывапісны свецкі партрэт у Расіі канца XVI–XVII стст.’ (уст.ТСБМ). З рус.парсу́на ’партрэт’ (1617 г.), якое з персо́на (гл. пярсона) (Фасмер, 3, 244).
навучальная ўстанова ў Маскве ў 1920—26. Рыхтавала пераважна мастакоў-станкавістаў і архітэктараў, стварала асновы падрыхтоўкі мастакоў-канструктараў, дызайнераў. Мела ф-ты: мастацкі (жывапісны, скульпт., арх.) і вытворчы (паліграф., тэкст., керамічны, дрэваапр., металаапр.). У 1926 пераўтвораны ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карці́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карціны (у 1 знач.). Карцінная галерэя. Карцінная рамка.
2.перан. Ненатуральна прыгожы, жывапісны, як на карціне (у 1 знач.). Карцінны жэст. Карцінная поза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадо́нна, ‑ы, ж.
У католікаў — божая маці, багародзіца, а таксама яе скульптурны ці жывапісны партрэт. [У касцёле] толькі каляровыя вітражы .. ды статуя мадонны з дзіцем на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці.В. Вольскі.
[Іт. madonna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арна́мент
(лац. ornamentum = упрыгожанне)
жывапісны ўзор з рытмічна размешчаных геаметрычных, раслінных і жывёльных элементаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
живопи́сный
1.(красивый) маляўні́чы;
живопи́сная ме́стность маляўні́чая мясцо́васць;
2.(относящийся к живописи)жывапі́сны;
живопи́сная те́хника жывапі́сная тэ́хніка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАРЫ́НА (італьян. marina ад лац. marinus марскі),
жывапісны або графічны твор з выявай марскіх відаў, караблёў; жанр пейзажа. У еўрап. мастацтве ў 17 ст. М. перажыла росквіт у творчасці галандскіх жывапісцаў Я.Порселіса, Х.Сегерса, сям’і ван дэ Велдэ і інш. Сярод буйнейшых мастакоў 18—19 ст., якія звярталіся да жанру М., — Ж.Вернэ ў Францыі, У.Цёрнер у Вялікабрытаніі, Кацусіка Хакусай у Японіі, І.Айвазоўскі ў Расіі і інш. Мастакі, якія працуюць у жанры М., называюцца марыністамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маляві́дла ’фарба’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), ’прыгожы твар пустой жанчыны’ (Нас.). Запазычана з польск. мовы, пасля атрымала на бел. тэрыторыі самастойнае семантычнае развіццё, параўн. польск.malowidło ’намаляваная рэч, жывапісны твор’, ’жывапіс’, ’касметыка для твару’. Аб суфіксе гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 35–36.