жёрнов м. жаро́н, -рна́ м., мн. жо́рны, -наў; млы́навы ка́мень, мн. млы́навыя камяні́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

millstone

[ˈmɪlstoʊn]

n.

1) жаро́на́ m., pl. жо́рны

2) вялі́кі цяжа́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Mhlstein

m -(e)s, -e жаро́н, бягу́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mühlstein

m -(e)s, -e жаро́н, млынавы́ ка́мень

◊ zwschen die ~e kmmen* — папа́сці ў ця́жкае [небяспе́чнае] стано́вішча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жаро́нцы ’каменьчыкі ў страўніку птушак’ (брасл., Нар. словатв., 134), жаронцы, жаронкі ’страўнік у птушак, пуп’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. пск. жаронки, смал., пск., калін. жерёнки, кастр. жерновки́, калуж. жёрны ’птушыны страўнік’. Значэнне ’каменьчыкі…’ можа мець другасны народна-этымалагічны характар. Першасны, відаць, пераносны (па функцыі ’перамолвання’ ежы) ад жаро́н (гл.). Цікава ў гэтым плане, што ў дыялектах вядома рус. жерновки́ ’каменьчыкі ў рака каля страўніка’, польск. żarna ’сківіца рака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарнасе́к ’чалавек, які робіць і насякае жорны’ (ТСБМ), адкуль і пераноснае ’моцны мужчына’ (Касп.). Рус. жерносе́к, чэш. уст. žernosek ’тс’, в.-луж. тапонім Žornosyki (Пфуль). Паводле мадэлі, старое слав. складанае слова (параўн. дрывасек, каменачос, свінапас) засведчана ў рус. крыніцах з XVII ст. (як мянушка, Тупікаў), у бел. — з XVII–XVIII стст. (Бірыла, Бел. антр., 1, 214; 2, 145), утворана ад *žernъ (гл. жаро́н) і *sekъ (гл. сячы). Параўн. ст.-рус. (XVII ст.) жерноковъ, жерноклевъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)