Разм. Тое, што і разгаты. З-за высокай разгацістай елкі выглядае страха хлява і калодзежны журавель.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТРАЎНЫ́Я Е́ЛЬНІКІ,
абмежаваныя месцы росту елкі еўрапейскай за межамі яе арэала. Вядомы на Пд Беларусі (Палессе). Вызначаюцца своеасаблівымі мікракліматычнымі і глебава-гідралагічнымі ўмовамі і фітацэнатычнай структурай. У складзе іх дрэвастою пераважае карпацкая раса елкі еўрапейскай (Picea abies subsp. acuminata), для якой характэрны хуткі рост. Выяўлены 31 Астраўныя ельнікі агульнай пл. Каля 10 тыс.га. Гарбавіцкія і Добрушскія (Гомельская вобл.), Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія (Брэсцкая вобл.) Астраўныя ельнікі абвешчаны помнікамі прыроды рэсп. значэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вечназялёны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты круглы год зялёным лісцем, ігліцай. За дубамі ўзвышаюцца, гамонячы сваімі калматымі вершалінамі з сінім небам, вечназялёныя елкі і сосны.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́шку, прысл.
Разм. Тое, што і троху. Раптам з елкі шышка — стук! А за ёй другая — Смольная, тугая — Шлоп! Каб трошку, дык у лоб.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракала́пы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокія лапы. Потым «Волга» ўляцела спачатку ў драбналессе, а праз якія пяць хвілін да дарогі падступілі вялікія шыракалапыя елкі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (бялын., Нар. сл.). Зборны назоўнік ад астрова (гл.); гл. таксама стрывіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗІКУ́ША (Falcipennis falcipennis),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашырана ў горнай тайзе з перавагай елкі і піхты ў Паўд.-Усх. Сібіры і на Сахаліне. Аселая, трымаецца парамі.
Даўж. 40—43 см, маса 600—750 г. Апярэнне цёмнае, з белымі плямамі на спіне і белым папярочным малюнкам на грудзях, на хвасце белая паласа. Лапы ўкрыты густым апярэннем да асновы пальцаў. Корміцца ігліцай елкі, піхты, лістоўніцы, верхавінкамі моху, лісцем, парасткамі, ягадамі, насякомымі. Гняздо на зямлі. Адкладвае 7—12 яец. У Дз. незвычайныя для дзікай птушкі паводзіны — яна зусім не баіцца чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́шаль, ‑я, м.
Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад. Зімою дзяцел у ствале елкі выдзёўб неглыбокае дупло: выбіваў лічынак шашаля.Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ракяце́нь ’калатоўка’, ’прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для збівання масла’ (паст., Сл. ПЗБ), раке́т ’мяшалка, зробленая з вяршыні маладой елкі’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 347). У апошняй форме, відавочна, літуанізм, ад літ.rekẽtis ’рагуля, развілістая галіна’, параўн. літ.reketùkas ’вешалка, зробленая з вяршыні маладой елкі, сасны’, але звязана з агульнаслав.rak (гл. рак1, ра́кавіна1, рала1). Далейшае ўтварэнне па рэгіянальнай прадуктыўнай мадэлі са значэннем прадмета дзеяння, напрыклад, кляпень ’малаток’, падавень ’вілы’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гушчэ́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і гушчар. Пад ялінай непралазны падлесак: маладыя елкі, хвойкі, густы арэшнік ды дубовыя кусты па адхону, аж да самай вады, да лазовай гушчэчы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)