ДАЎЖНІ́К,

у цывільным працэсе бок абавязацельства (дэбітор), які павінен выканаць на карысць другога боку (крэдытора) пэўнае дзеянне або ўстрымацца ад такога дзеяння. Д. могуць выступаць асобы, здольныя быць носьбітамі грамадзянскіх правоў і абавязкаў, г.зн. праваздольныя грамадзяне, юрыд. асобы і сама дзяржава. Калі ў абавязацельстве бяруць удзел некалькі Д., кожны з іх павінен выканаць абавязацельства ў роўнай долі з іншымі.

т. 6, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крэдыто́р

(лац. creditor)

асоба або ўстанова, якія даюць у крэдыт грошы або тавары (параўн. дэбітор).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крэдыто́р

(лац. creditor)

асоба або ўстанова, якія даюць у крэдыт грошы або тавары (параўн. дэбітор).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

даўжнік / што не выплаціў доўгу своечасова: нядоімшчык, дэбітор

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)