дыскрэдытава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыскрэдытаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zdyskredytować

зак. дыскрэдытаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dyskredytować

незак. дыскрэдытаваць; падрываць аўтарытэт;

dyskredytować przeciwników politycznych — дыскрэдытаваць палітычных праціўнікаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА, Белорусское общество,

групоўка інтэлігенцыі, чыноўнікаў, прадстаўнікоў заможнай часткі бел. сялян, якія арыентаваліся на саюз з царскім урадам. Існавала ў 1908 — 1-й пал. 1910-х г. Узнікла ў Вільні на аснове т-ва «Селянін» («Крестьянин»). Дзейнасць т-ва ўзначальвала праўленне (10 чал.). Старшыні Л.​М.​Саланевіч, з жн. 1911 П.​В.​Каранкевіч. Друкаваныя органы — газ. «Белорусская жизнь», «Северо-Западная жизнь», «Белорусский вестник». Т-ва стаяла на пазіцыях заходнерусізму, атрымлівала субсідыі ад урада, падтрымлівала сувязі з правымі дэпутатамі 3-й Дзярж. думы. Спрабавала дыскрэдытаваць бел. нац.-вызв. рух, выклікаць рэпрэсіі супраць газ. «Наша ніва». Падтрымлівала сталыпінскую агр. рэформу. Сумесна з дэпутатамі Думы склікала з’езд прадстаўнікоў вёскі Паўн.-Зах. краю (канец 1908 — пач. 1909). Да пачатку 1-й сусв. вайны сышло з паліт. арэны.

М.​М.​Забаўскі.

т. 2, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

verrúfen* I vt дыскрэдытава́ць, знеслаўля́ць, га́ньбіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

disparage

[dɪˈspærɪdʒ]

v.t.

1) гавары́ць зьнява́жліва; ганьбава́ць, нясла́віць, дыскрэдытава́ць

2) прымянша́ць (значэ́ньне), зьмянша́ць, прыніжа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

«МИ́НСКОЕ СЛО́ВО»,

штодзённая грамадска-паліт. газета вялікадзяржаўна-шавіністычнага кірунку. Выдавалася з 4(17).11.1906 да 15(28).6.1912 у Мінску на рус. мове. Працягвала праграму газет «Белорусский вестник» і «Минская речь». Мела падтрымку Мін-ва ўнутр. спраў і асабіста П.​А.​Сталыпіна. Выступала супраць раўнапраўя народаў Рас. імперыі, імкнулася дыскрэдытаваць бел. нац. адраджэнне, бел. друк, адмаўляла нац. і этнакульт. самастойнасць беларусаў, раіла выкрасліць назвы Беларусь і беларусы. Абражала бел. пісьменнікаў (Я.​Купалу, Я.​Коласа, Ф.​Багушэвіча, Цётку і інш.), бел. народ і яго мову. Заклікала губ. адміністрацыю не абмяжоўвацца рэпрэсіямі бел. дзеячаў і «Нашай нівы», а «вырваць зло ў самым корані». У шматлікіх аўтарскіх і рэд. артыкулах («Беларускі сепаратызм», «Пра кніжную беларускую мову» і інш.) патрабавала ад урада забароны бел. нац. культуры. Абвінавачвала рус. дэмакр. прэсу, творчасць М.​Горкага, Л.​Андрэева, Ф.​Салагуба, А.​Купрына і інш. у безыдэйнасці і гандлярстве. За распальванне варожасці паміж народамі Рас. імперыі губ. ўлады канфіскоўвалі асобныя нумары газеты. Праграму «М.с.» працягвалі газ. «Минское русское слово» і «Северо-Западная жизнь».

Літ.:

Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985.

У.​М.​Конан.

т. 10, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

únmöglich, unmö́glich a

1) немагчы́мы, нерэа́льны

2) немагчы́мы, нясце́рпны;

j-n ~ máchen знясла́віць, дыскрэдытава́ць каго́-н.;

sich ~ máchen дыскрэдытава́ць сябе́, станаві́цца нязно́сным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

discredit

[dɪsˈkredət]

1.

v.t.

1) дыскрэдытава́ць, падрыва́ць даве́р; га́ньбіць, нясла́віць, зьнеслаўля́ць

2) рабі́ць невераго́дным

2.

n.

1) дыскрэдыта́цыя f., зьнеслаўле́ньне n.

2) га́ньба f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Mísskredit m -(e)s недаве́р;

in ~ bríngen* дыскрэдытава́ць;

in ~ geráten* [kómmen*] пазба́віцца даве́р’я, стаць непапуля́рным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)