Дыэ́та ’дыета’ (БРС). Рус. диета, укр. дієта. Запазычанне, відаць, праз рус. мову з ням. Diät (< лац.). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 117. Але бел. дые́та ’тс’ (Насовіч адзначае: «слово употребляется шляхтой и мещанами»), магчыма, узята прама з польск. dieta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

regimen [ˈredʒɪmən] n. med. рэжы́м; дые́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vegetarian [ˌvedʒəˈteəriən] n. вегетарыя́нец;

a vegetarian diet вегетарыя́нская дые́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Kránkenkost f - дые́та (для хворага)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Húngerkur f -, -en гало́дная дые́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

slimming [ˈslɪmɪng] n. : BrE a slimming diet дые́та для пахудзе́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

diabetic​2 [ˌdaɪəˈbetɪk] adj. дыябеты́чны;

a diabetic diet дые́та дыябе́тыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыето́лаг

(ад дыета + -лаг)

спецыяліст у галіне дыеталогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МЕТЭАРЫ́ЗМ (ад грэч. meteōrismos падняцце ўверх, уздуцце),

залішняе збіранне газаў у страўнікава-кішачным тракце, якое выклікае ўздуцце жывата. Узнікае ад узмоцненага ўтварэння газаў з ежы, пры парушэннях працэсаў стрававання і інш. Суправаджаецца схваткападобнымі болямі, абцяжарвае дзейнасць сэрца і дыхання. Лячэнне тэрапеўтычнае, дыета.

т. 10, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕФРО́З, нефратычны сіндром,

агульная назва захворванняў нырак з паталаг. зменамі пераважна нырачных канальцаў. Бывае першасны (рэдка, у дзяцей да 3—5 гадоў) і другасны — вынік хвароб (дыябету цукровага, нефрыту, нефрапатыі цяжарных і інш.) або ўскладненне інфекцый і інтаксікацый. Прыкметы: ацёкі, бялок у мачы, парушэнне бялкова-тлушчавага абмену. Лячэнне: тэрапеўт., дыета.

т. 11, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)