Дуэ́ль ’дуэль’ (БРС). Рус. дуэ́ль, укр. дуе́ль. Паводле Фасмера, 1, 557 (так і Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 220), з ням. Duell (< лац.) або прама з лац. duellum ’тс’. Дуэля́нтдуэлянт’ (БРС), відавочна, з рус. дуэля́нт ’тс’ (якое, паводле Шанскага, там жа, з ням. Duellant); дуэлі́ст ’тс’ (БРС) з рус. дуэли́ст ’тс’ (а гэта з франц. duelliste; гл. Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дуэлі́ст

(фр. dueliste)

тое, што і дуэлянт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брэцёр

(фр. bretteur, ад brette = шпага)

уст. чалавек, які шукае прычыну, каб змагацца на дуэлі; дуэлянт, скандаліст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)