душ

(фр. douche)

прыстасаванне для аблівання цела струменьчыкамі вады, а таксама сама працэдура аблівання з душа.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Шарко душ 11/297

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шарко душ

т. 17, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэйш Кіта Д. душ 8/115

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

санву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Скарачэнне: санітарны вузел — ванная, душ і прыбіральня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыркуля́рны¹, -ая, -ае (спец.).

Круглы, які мае форму акружнасці.

Цыркулярная піла.

Ц. душ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псіхо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па псіхалогіі.

2. Знаток чалавечай псіхалогіі.

Тонкі п. чалавечых душ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. душа́ ду́шы
душы́
Р. душы́ ду́ш
Д. душы́ ду́шам
В. душу́ ду́шы
душы́
Т. душо́й
душо́ю
ду́шамі
М. душы́ ду́шах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

душавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. душ.

2. у знач. наз. душава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. Памяшканне з душавым прыстасаваннем.

Адрамантаваць душавую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́днасць, -і, ж.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў.

Р. першай ступені.

Р. душ (перан.).

2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання.

Р. славянскіх народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)