Ду́дка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ду́дка
Р. Ду́дкі
Д. Ду́дцы
В. Ду́дку
Т. Ду́дкай
Ду́дкаю
М. Ду́дцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ду́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Народны духавы музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі.

Даносіліся пералівы дудкі.

2. Круглае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.).

Дудкі чароту.

|| памянш. ду́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жале́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -ле́ек, ж.

Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі з раструбамі.

|| прым. жале́йкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свісцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі, зроблены з дрэва або чароту.

2. Тое, што і свістулька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуддзё, ‑я, н., зб.

Разм. Дудкі (гл. дудка ў 2 знач.). Ссякалі дуддзё [тытуню] і насілі растрасаць на гару. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Народны духавы музычны інструмент у выглядзе драўлянай або чарацянай трубкі з круглымі дзірачкамі. За бакавым узгоркам чуліся высвісты пастуховых дудак. Гартны.

2. Разм. Сцябліна, звычайна пустая ўнутры. Дудкі чароту. □ Я іду паўз платы, за якімі зелянеюць дудкі цыбулі. Наўроцкі.

•••

Іграць у адну дудку гл. іграць.

Скакаць пад чыю дудку гл. скакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.

Беларускі і рускі народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЛІМЕ́НІІ (Clymeniida),

атрад вымерлых галаваногіх малюскаў надатрада аманітаў. Назва з грэч. міфалогіі (Клімена — німфа, дачка Акіяна). Каля 30 родаў. Жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне (каля 350 млн. г. назад). На Беларусі рэшткі К. зрэдку трапляюцца ў адкладах фамену (верхні дэвон) у Прыпяцкім прагіне.

Дыяметр ракавіны 1—50 см. Плоскаспіральныя ракавіны мелі ганіятытавы тып лопасцевай лініі. Адметная рыса будовы — сіфон, які прылягаў да спіннога боку (у большасці аманітаў — да брушнога); сіфонныя дудкі значнай даўжыні. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.

т. 8, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫКЛІ́ЧНІК,

часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы, што выражаюць пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Вызначаецца нязменнай формай, не мае самаст. лексічнага і граматычнага значэння, марфалагічна непадзельны, сінтаксічна не звязаны з членамі сказа, а адносіцца да зместу ўсяго сказа, напр.: «О, колькі песень з сэрца рвецца!» (Я.​Купала).

У бел. мове сярод выклічнікаў выдзяляюцца: паводле структуры — простыя («а!», «ой!», «ух!», «эй!», «ого!»), састаўныя («вось яно што!», «да пабачэння!», «вось табе і на!»); паводле паходжання — невытворныя («э!», «ай!», «ох!», «но!», «гм!»), вытворныя («бацюхны!», «дудкі!», «айда!»); паводле значэння — эмацыянальныя («о!», «у!», «ах!», «эх!», «эге!»), імператыўныя («ша!», «ну!», «гэй!», «цыц!»).

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

Л.​І.​Бурак.

т. 4, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шали́ть несов.

1. (резвиться) дурэ́ць; (баловаться) ба́лавацца; (забавляться) забаўля́цца;

2. (вести себя или обращаться с кем-, чем-л. легкомысленно) жартава́ць; (дурачиться) дуры́цца;

3. (бесчинствовать) разг., уст. сваво́ліць, гарэ́заваць;

4. (неправильно действовать, функционировать) разг. (быць) не ў пара́дку;

не́рвы шаля́т не́рвы не ў пара́дку;

шали́шь! жарту́еш!; ду́дкі!;

шали́шь, не обма́нешь! жарту́еш (ду́дкі), не ашука́еш!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)