дрэсіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дрэсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dresseren

vt дрэсірава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poskramiać

незак. утаймоўваць; дрэсіраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дрэсірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дрэсіраваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў дрэсіроўку; абучаны, вучоны (пра жывёл). Дрэсіраваны сабака. Дрэсіраваны мядзведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трасава́цьдрэсіраваць’ (Ласт.). З польск. tresovać ‘тс’, варыянт dresovać, з ням. dressieren ‘тс’ да франц. dresser ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tresować

незак.

1. дрэсіраваць;

2. перан. муштраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tame2 [teɪm] v. прыруча́ць, утаймо́ўваць, дрэсірава́ць;

tame a horse аб’язджа́ць каня́;

tame smb.’s tongue перан. укараці́ць чый-н. язык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brichten

vt

1) прывуча́ць, дрэсірава́ць

2) тэх. прыла́джваць, рабі́ць прыго́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

train2 [treɪn] v.

1. (at/in) вучы́ць; вучы́цца

2. навуча́ць; навуча́цца;

train smb.’s taste выхо́ўваць чый-н. густ

3. (for) рыхтава́ць; рыхтава́цца

4. трэнірава́ць; трэнірава́цца; дрэсірава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шайта́н, ‑а, м.

1. У рэлігійным уяўленні мусульман — злы дух, сатана. [Дзед Ігнат:] — А пані была дзіўная. Ні то што дзіўная, а, не проці ночы кажучы, шайтан шайтанам, з нячыстай сілай была ў вялікім сваяцтве. Лынькоў. // Ужываецца як лаянкавае слова. Нездарма я ганяўся за .. [Арліцай] больш тыдня, пакуль не гаманіў у пастку. Затое і дрэсіраваць яе цяжка. Не паддаецца, шайтан. Беразняк.

2. Родавы дух, татэм у народаў Поўначы і Сібіры.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)