заваля́шчы, -ая, -ае (разм.).

Дрэнны, зусім непрыгодны, нікому не патрэбны.

З. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўраджа́й, -ю, М -джа́і, мн. -джа́і, -яў, м.

Дрэнны, нізкі ўраджай.

Н. жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худы́², -а́я, -о́е (разм.).

1. Дрэнны.

Худая зямля.

2. Дзіравы, стары.

Х. мяшок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Дрэнны ўчынак, віна.

Не дараваць нават маленькай правіннасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негодя́щий прост. непрыда́тны; дрэ́нны, няго́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамяня́цца

‘мяняючыся, атрымаць дрэнны вынік’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дамяня́юся дамяня́емся
2-я ас. дамяня́ешся дамяня́ецеся
3-я ас. дамяня́ецца дамяня́юцца
Прошлы час
м. дамяня́ўся дамяня́ліся
ж. дамяня́лася
н. дамяня́лася
Загадны лад
2-я ас. дамяня́йся дамяня́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дамяня́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гора-... (іран.).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дрэнны, незадачлівы, напр.: гора-кіраўнік, гора-паляўнічы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўро́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Дрэнны, нізкі ўраджай; недарод.

У гэтым годзе н. і неўмалот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАХЕКСІ́Я (грэч. kachexia, ад kakos дрэнны + hexis стан),

крайняя ступень знясілення арганізма, якая характарызуецца рэзкім схудненнем, знясіленнем, фіз. слабасцю, атрафіяй, зніжэннем фізіял. функцый, астэнічным, пазней апатычным сіндромам.

т. 8, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нездавальня́ючы, -ая, -ае.

Дрэнны, які не адпавядае пэўным патрабаванням.

Н. адказ.

Нездавальняючыя веды.

Адказаў ён нездавальняюча (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)