аўтадро́м

(ад аўта- + -дром)

спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для аўтамабільных спаборніцтваў і выпрабавання аўтамабіляў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кардадро́м

(ад корда- + -дром)

пляцоўка для правядзення спаборніцтваў і выпрабаванняў авіямадэляў пры дапамозе корды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мотадро́м

(ад мота + -дром)

месца, прыстасаванае для спаборніцтваў па матацыклетнаму спорту і выпрабавання матацыклаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парашутадро́м

(ад парашут + -дром)

участак мясцовасці, падрыхтаваны і абсталяваны для трэніровак і спаборніцтваў парашутыстаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

танкадро́м

(ад танк + -дром)

спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для выпрабавання танкаў і для абучэння танкавых войск.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)