cab

[kæb]

n.

1) таксі́ n., indecl.

2) дро́жкі pl. only.

3) бу́дка машыні́ста або́ шафёра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Казу́тка ’козлік, падобны да ўслончыка, на якім катаюцца зімой з горкі’ (віц., Нар. лекс.), ’дрожкі’ (Касп.). Два ўтварэнні, якія фармальна і тэрытарыяльна суадносяцца. Матывацыя першага зразумелая (параўн. каза ’тс’, відавочна і наяўнасць зааморфнай адзнакі). Словаўтварэнне — ад асновы коз‑ з непрадуктыўнай ‑ут‑суфіксацыяй, паралельнай да ‑ур‑, ‑ул‑; Сцяцко (Афікс. наз., 129) адзначае яе адпрыметнікавыя малюта, галюта і галута рэг. (віц.) утварэнні, што важна з пункту погляду геаграфіі. Не выключана, аднак, што неабходнай з’яўляецца рэканструкцыя прыметніка тыпу козі. Матывацыя другога слова — казуткадрожкі’, няясная. Калі гэта не самастойнае ўтварэнне, можна меркаваць аб пераносе назвы з невялікіх санак, саней наогул, для якіх матывацыя больш-менш зразумелая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dorożka

doroż|ka

ж. брычка; дрожкі; пралётка;

postój ~ek samochodowych — стаянка таксі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

павозка, воз, падвода, фурманка, калёсы, драбіны, параконка; дрында, калымага (разм.); калясніца (уст.) / для перавозкі людзей: каляска, пралётка, брычка, каламажка, двуколка, карэта, экіпаж, дыліжанс, кабрыялет, фаэтон, ландо, шарабан, рыдван, дрожкі; таратайка (разм.); лінейка (уст.) / для перавозкі грузаў: фургон, арба, мажара, кары, мары; фура (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)