мелюзга́ собир. мале́ча, -чы ж.; драбяза́, -зы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

small fry

драбяза́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

раззы́кацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга зыкаць. На беразе раззыкаліся авадні і розная іншая драбяза. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bagatllsachen

pl драбяза́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сме́цце, -я, н.

1. Адкіды, рэшткі чаго-н.

Згарнуць с. ў кучу.

2. Што-н. дробнае, драбяза.

Не ягады, а адно с.

Выносіць смецце з дому (хаты) (разм.) — рабіць вядомым тое, чаго не павінны ведаць іншыя.

|| прым. сме́ццевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

trivia

[ˈtrɪviə]

n.

драбяза́, тры́вія f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крыль

(гал. kriel = літар. драбяза)

прамысловая назва планктонных марскіх рачкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Жэ́мяцьдрабяза (пра дзяцей)’ (Шат.). Утворана ад кораня жем‑, жьм‑ ’ціснуць’ (гл. жмаць). Семантыка: ’драбяза (пра дзяцей)’ < ’драбяза (наогул)’ < ’дробныя адходы ад выціскання’. Параўн. жамяра2, жамярва. Суфікс *‑jadь, *‑ědь меў значэнне зборнасці (параўн. чэлядзь). Слаўскі, Sł. prasłow., 1, 64. З гэтым жа суфіксам утворана карэліц. жэ́мярацьдрабяза’ (З нар. сл., 89) ад асновы жамяра2 (гл.). Недастаткова абгрунтавана думка Вяржбоўскага (дыс., 323), падтрыманая Лаўчутэ (Сл. балт., 54) пра літ. паходжанне (< літ. žemùtis ’дробненькі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cog [kɒg] n. зубе́ц (кола)

a cog in the machine/wheel «ві́нцік»; драбяза́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

слі́вень, сліўня, м.

Род бязногай, падобнай на змяю яшчаркі. Спажывы .. [буслам] было тут шмат: і гадзюкі, і сліўні, і жабы, і розная іншая драбяза вялася. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)