адна з груп малых цел Сонечнай сістэмы. Рухаюцца вакол Сонца па моцна выцягнутых эліптычных (перыядычныя К.) і парабалічных (неперыядычныя К.) арбітах; сярэдняя адлегласць у перыгеліі даходзіць да 1 а.а., у афеліі — да 10 000 а.а.
Паводле перыяду абарачэння адрозніваюць К. кароткаперыядычныя (перыяд 3—10 гадоў; афеліі не выходзяць за межы арбіты Юпітэра) і доўгаперыядычныя (перыяды да некалькіх мільёнаў гадоў). Форма і памеры К. розныя, будова ў асноўным аднолькавая. Цэнтр. цвёрдая частка наз. ядром (дыяметр 0,5—20 км, маса 1011 —1019кг). Яно складаецца з вадзянога лёду, замерзлых газаў (аксідаў вугляроду CO і CO2, аміяку NH3, цыяністага вадароду HCN і інш.) і пылавых часцінак. Пры набліжэнні да Сонца лёд і газы выпараюцца і свецяцца адбітым сонечным святлом: вакол ядра ўтвараецца святлівы газавы шар — кома. Ядро, кома, выцяканні і інш. ўтварэнні ў наваколлі ядра складаюць галаву К. Ад дзеяння светлавога ціску і сонечнага ветру газы і пыл адносяцца ад ядра, утвараючы хвост, накіраваны амаль заўсёды ад сонца. Даўжыня хваста дасягае 107км; ён менш яркі, чым галава, таму назіраецца не заўсёды. К. значна мяняюць свае арбіты пры праходжанні паблізу планет-гігантаў або Сонца. Урэшце рэшт яны распадаюцца на дробныя часткі і метэорныя патокі (гл.Бізлы камета).Сапраўдную прыроду К. устанавіў дацкі астраном Ц.Браге (1577), некаторыя арбіты вылічыў Э.Галей (гл.Галея камета). Тэорыю ўтварэння каметных хвастоў распрацаваў рус. астраном Ф.А.Брадзіхін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Касма́ты ’касматы’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. у іншых слав. мовах: рус.косма́тый, ст.-рус.косматыи, укр.косматій ’тс’; ст.-чэш.kosmatý, славац.kosmatý, в.-луж.kosmaty, н.-луж.kósmaty, ст.-польск.kosmaty, польск.kosmaty, ц.-слав.косматъ, балг.косма́т, макед.космат, серб.-харв.ко̀смат, ко̏смат, славен.kosmàt. Прасл.*kosmatъ(jь) з’яўляецца вытворным пры дапамозе суф. ‑atъ ад прасл.*kosma/*kosmъ. Паводле Трубачова, там жа, можна гаварыць у даным выпадку аб тым, што слав. слова працягвае і.-е.дыял.kosmātos. Цікава, што слав.*kosmatъ вельмі нагадвае лац.comātus ’валасаты, доўгавалосы’.