до́пінг-сканда́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
до́пінг-сканда́л |
до́пінг-сканда́лы |
| Р. |
до́пінг-сканда́лу |
до́пінг-сканда́лаў |
| Д. |
до́пінг-сканда́лу |
до́пінг-сканда́лам |
| В. |
до́пінг-сканда́л |
до́пінг-сканда́лы |
| Т. |
до́пінг-сканда́лам |
до́пінг-сканда́ламі |
| М. |
до́пінг-сканда́ле |
до́пінг-сканда́лах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
до́пінг-тэст
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
до́пінг-тэст |
до́пінг-тэсты |
| Р. |
до́пінг-тэста |
до́пінг-тэстаў |
| Д. |
до́пінг-тэсту |
до́пінг-тэстам |
| В. |
до́пінг-тэст |
до́пінг-тэсты |
| Т. |
до́пінг-тэстам |
до́пінг-тэстамі |
| М. |
до́пінг-тэсце |
до́пінг-тэстах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
до́пінг-кантро́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
до́пінг-кантро́ль |
| Р. |
до́пінг-кантро́лю |
| Д. |
до́пінг-кантро́лю |
| В. |
до́пінг-кантро́ль |
| Т. |
до́пінг-кантро́лем |
| М. |
до́пінг-кантро́лі |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
до́пинг мед. до́пінг, -гу м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
dope [dəʊp] n.
1. infml нарко́тык
2. до́пінг
3. infml дуры́ла, ду́рань, ідыёт
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
стымуля́тар, ‑а, м.
1. Рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл. Аказваецца, што калі з .. [кук[о]лю] дастаць тую атруту і ў самым малым памеры даць яе на палеткі, дык яна робіцца стымулятарам і павялічвае ўраджай жыта ці пшаніцы напалову. Дубоўка.
2. Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування. // перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць.
3. Тое, што і допінг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
doping, ~u
м.
1. допінг;
stosowanie ~u jest zabronione — ужыванне допінгу забаронена;
2. падахвочванне, заахвочванне; стымул
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНАБАЛІ́ЗМ
(ад грэч. anabolē уздым),
асіміляцыя, сукупнасць хім. працэсаў у жывым арганізме, якія забяспечваюць біял. сінтэз патрэбных для жыцця складаных рэчываў (бялкоў, поліцукрыдаў, тлушчаў, нуклеінавых кіслот і інш.) з больш простых. Накіраваны на ўтварэнне і абнаўленне структурных частак клетак і тканак. Непарыўна звязаны з катабалізмам (процілеглы працэс) і ўтварае з ім хім. аснову прамежкавага абмену рэчываў і абмену энергіі (забяспечвае яе назапашванне) у арганізме. Аўтатрофныя арганізмы (зялёныя расліны і некаторыя грыбы) здольныя ажыццяўляць першасны сінтэз арган. злучэнняў з CO2 з выкарыстаннем вонкавых крыніц энергіі (сонечнага святла, акіслення неарган. рэчываў), гетэратрофныя — толькі за кошт энергіі, якая вызваляецца ў працэсах катабалізму. Колькасць зыходных кампанентаў для біясінтэзу абмежаваная (глюкоза, рыбоза, амінакіслоты, піравінаградная кіслата, гліцэрына, ацэтылкаэнзім анабалізму і інш.). Як правіла, анабалізм забяспечваецца спецыфічным наборам ферментаў і ўключае шэраг аднаўленчых этапаў. У працэсе анабалізму кожная клетка сінтэзуе характэрныя для яе бялкі, вугляводы, тлушчы і інш. злучэнні (напр., мышачныя клеткі сінтэзуюць уласны глікаген і не скарыстоўваюць глікаген печані). У высокаарганізаваных арганізмаў у рэгуляцыі анабалізму на ўзроўні клетачнага абмену рэчываў акрамя ферментаў удзельнічаюць гармоны і інш. біял. актыўныя рэчывы, нерв. сістэма (гл. Нейрагумаральная рэгуляцыя). Многія прыродныя і сінтэтычныя рэчывы (анаболікі) здольныя павышаць узровень анабалізму, іх выкарыстоўваюць для штучнага нарошчвання мышачнай масы цела ў спорце (праблема допінг-кантролю), таксама як лек. сродкі ў тэрапіі хвароб абмену рэчываў.
т. 1, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)