і́лісты, -ая, -ае.

Пакрыты ілам.

Ілістае дно.

|| наз. і́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задні́ць сов. вста́вить дно;

з. бо́чку — вста́вить дно в бо́чке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́пкі, -ая, -ае (разм.).

Цвёрды, утаптаны (пра зямлю, грунт).

Тупкае дно ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затану́ць, -тану́, -то́неш, -то́не; -тані́; зак.

Пайсці на дно вадаёма (аб прадметах).

Карабель затануў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двайны.

Падвойнае дно.

Падвойныя вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дні́шча, -а, мн. -ы, дні́шч і -аў, н.

Дно бочкі або пласкадоннага судна.

Д. чоўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пука́ты, -ая, -ае.

Тое, што і выпуклы.

Пукатае дно.

П. лоб.

|| наз. пука́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аса́джвацца

‘прымушацца апусціцца на дно

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. аса́джваецца аса́джваюцца
Прошлы час
м. аса́джваўся аса́джваліся
ж. аса́джвалася
н. аса́джвалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паро́жысты, -ая, -ае.

Які мае многа парогаў (у 3 знач.).

Парожыстае дно.

|| наз. паро́жыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уто́ра¹, -ы, мн. -ы, уто́р, ж. (спец.).

Унутраная нарэзка, у якую ўстаўляецца дно ў бочцы, цэбры і пад.