Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ШСКАЕ ВО́ЗЕРА, Алашкі,
возера ў Беларусі, у Шаркоўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Дзісна. Пл. 0,2 км². Даўж. 1,15 км, найб.шыр. 0,2 км, найб.глыб. 12 м. Пл. вадазбору каля 9 км². Схілы выш. 5—7 м. Берагі забалочаныя. Зарастае. Сцёк з возера ў р.Дзісна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯ́ТА,
возера ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Дзісна, за 15 км на ПдЗ ад г.п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Пл. 0,5 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,4 км. Берагі нізкія, тарфяністыя, з балотнай расліннасцю. Зарастае. На Пд з возера выцякае ручай у р.Дзісна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́СЕНСКІ УВАСКРАСЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Дзейнічаў у 1633—1810 у г.Дзісна (цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл.). Засн. пры Уваскрасенскай царкве. вядомай з 1568. Прыналежнасць манастыра да праваслаўя пацверджана каралеўскімі прывілеямі Уладзіслава IV, Яна Казіміра (1661), Яна III Сабескага (1678), Аўгуста II, Аўгуста III (1736). Існаваў на ахвяраванні мяшчан, у 17 ст. меў невял. маёнтак Горкі. Пры царкве былі тры брацтвы. У 1770 у час пажару Дзісны Уваскрасенская царква згарэла, у 1730-я г. пабудавана новая. У 1810 манастыр зачынены, царква стала прыходскай (згарэла ў 1882). Брацкі крыж 1673, які раней знаходзіўся ў манастыры, украдзены з Адзігітрыеўскай царквы (Дзісна) у 1980-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫ́ХА, Смычыца,
рака ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. і Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас.р.Дзісна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 128 км². Цячэ па ўзгорыстай раўніне, значна забалочанай і аблесенай. Л. — водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́СЕНСКІ ЗВОН,
помнік ліцця мастацкага. Адліты з бронзы 30.8.1751 ліцейшчыкамі Іванам, Сцяпанам і Максімам Сініцамі для царквы г.Дзісна Міёрскага р-на Віцебскай вобл.Выш. каля 40 см, найб. дыяметр 30 см. Аздоблены раслінным і хвалістым арнаментам. Дата і фундацыйны надпіс размешчаны ў выглядзе фрызаў, імёны ліцейшчыкаў на тулаве звона. Знаходзіцца ў Дзісенскай царкве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́СЕНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—59. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — г.Дзісна. 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. Пл. 800 км², 1 горад і 560 сельскіх нас. пунктаў (1947). З 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. Скасаваны 3.10.1959, тэр. перададзена ў Міёрскі і Пліскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВУ́ЦЦЕ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Авута, на аўтадарозе Дзісна — в. Лужкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад Міёраў, 155 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Зябкі. 401 ж., 145 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЦЭ́Я,
возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Дзісна, за 11 км на У ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,25 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, месцамі разараныя. Выцякаюць ручаі ў рэкі Паловіца і Стуканаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІЦА,
рака ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 117 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Смолеўцы Міёрскага р-на, цячэ на паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.