Саво́сы: в савосы ’дамоў, да хаты’ (Нас.). На думку Насовіча (571) гэта скажонае рус. восвоя́си, што выклікае сумненні з фанетычнага боку. Лепей тут бачыць уплыў літ. sãvas ’свой’ або ўтварэнне ад таго ж літоўскага слова з суф. ‑ос (як дзівосы). Аб гэтым суф. гл. Карскі 2–3, 31. Цвяткоў (Запіскі, 2, 51) прыводзіць у якасці паралелі серб. сав ’увесь’ і падтрымлівае этымалогію Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзі́ва ’дзіва’. Параўн. рус. ди́во, укр. ди́во, польск. dziwo, серб.-харв. ди̑во, ст.-слав. диво. Прасл. *divo ’тс’. Сувязі са слав. *divati, *diviti, *divъ. Гл. Фасмер, 1, 513; Бернекер, 1, 202–203; Трубачоў, Эт. сл., 5, 33–34. Параўн. мн. л. у рус. дыял. дивеса́. Магчыма, бел. дзіво́сны паходзіць ад дзіво́сы (мн. л.), што нагадвае форму мн. л. у старых асноў на ‑es‑. Ад *divo ўтворан прыметнік на ‑ьnъ *divьnъ (бел. дзі́ўны і інш.). Агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 36–37. Таксама дзеяслоў *diviti, *diviti sę, паводле Трубачова (там жа, 33), утворан ад *divo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СЕМ ДЗІВО́САЎ СВЕ́ТУ,

у антычным грамадстве вызначэнне 7 (у старажытнасці свяшчэнная лічба) твораў стараж. архітэктуры і скульптуры, найб. славутых сваімі маст. якасцямі, незвычайнымі памерамі і тэхн. вырашэннем. У іх склад уваходзілі: стараж.-егіпецкія піраміды каля г. Гіза, храм Артэміды ў Эфесе ў. Малой Азіі (цяпер Турцыя; каля 550 да н.э., шыр. 51 м, даўж. 105 м, 127 18-метровых калон, у 356 да н.э. спалены Герастратам), т. зв. вісячыя сады Семіраміды ў Вавілоне (7 ст. да н.э.), маўзалей Маўсола ў Галікарнасе (сярэдзіна 4 ст. да н.э., арх. Піфей, Сатыр), статуя Зеўсаў Алімпіі (каля 430 да н.э., скульпт. Фідый; выш. 12 м, аздоблена золатам і слановай косцю), Калос радоскі (статуя Геліяса) на в-ве Родас (Грэцыя; 292—280 да н.э., скульпт. Харас), Фароскі маяк у Александрыі (каля 280 да н.э., арх. Састрат Кнідскі; выш. 130 м). Да нашага часу захаваліся толькі піраміды. Каля г. Хіла (Ірак) знаходзяцца руіны скляпеністых збудаванняў, верагодна, на іх дахах разбіваліся тэрасныя сады Семіраміды. У Брыт. музеі (Лондан) захоўваюцца фрагменты скульптуры Галікарнаскага маўзалея (скульпт. Скопас, Цімафей, Брыяксіс, Леахар). Храм Артэміды (іанічны дыптэр) адбудаваны арх. Хейракратам, захаваліся фундаменты. Іншыя дзівосы свету вядомы па маст. выявах і апісаннях розных часоў.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра С.дз.с. прыпісваецца фінікійскаму пісьменніку Антыпатру з Сідона (2 ст. да н.э.), які апісаў толькі існуючыя на той час творы (зруйнаваная Вавілонская вежа, прылічаная грэкамі да дзівосаў свету, не ўвайшла ў спіс С.дз.с.). У эпоху Адраджэння С.дз.с. апісаў аўстр. арх. І.​Б.​Фішэр фон Эрлах у сваіх «Накідах пра гісторыю архітэктуры» (1721).

Літ.:

Федосик В.А. Семь чудес света. Мн., 2002.

Схема размяшчэння сямі дзівосаў свету: 1 — піраміды каля г. Гіза; 2 — храм Артэміды ў Эфесе; 3 — сады Семіраміды ў Вавілоне; 4 — маўзалей Маўсола ў Галікарнасе; 5 — статуя Зеўса ў Алімпіі; 6 — Калос радоскі на востраве Родас (Грэцыя); 7 — Фароскі маяк у Александрыі.

т. 14, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзіва, дзівосы (мн.), цуд, праява, незвычайнасць; дзівота (разм.); першына, наўда (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

dziw, ~u

м.

1. дзіва, цуд;

istne ~y — сапраўдныя цуды (дзівосы);

dziw bierze — дзіва бярэ;

2. дзіўна;

nie dziw że ... — не дзіўна, што ...; нічога дзіўнага, што ...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чуде́сный

1. (являющийся чудом) цудо́ўны; (удивительный, необычайный) дзіво́сны; (волшебный) чарадзе́йны;

ве́ра в чуде́сное ве́ра ў дзіво́сы (цу́ды);

чуде́сное спасе́ние дзіво́снае выратава́нне;

2. (чудный, прекрасный) цудо́ўны;

чуде́сный день цудо́ўны дзень;

у него́ чуде́сный вид у яго цудо́ўны вы́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)