падзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Дзьмухаць зрэдку, час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзьмухану́ць

‘аднакратны дзеяслоў да дзьмухаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дзьмухану́ дзьмуханё́м
2-я ас. дзьмухане́ш дзьмуханяце́
3-я ас. дзьмухане́ дзьмухану́ць
Прошлы час
м. дзьмухану́ў дзьмухану́лі
ж. дзьмухану́ла
н. дзьмухану́ла
Загадны лад
2-я ас. дзьмухані́ дзьмухані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дзьмухану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

задзьму́хаць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дзьмухаючы, затушыць. Задзьмухаць лямпу.

задзьму́хаць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць дзьмухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзьмуць, дзьму́хаць. Формы, што ўзніклі кантамінацыяй на базе старых слав. форм. *duti і *dǫti (*duti ͡*dujǫ; *dǫti: *dъmǫ). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 99–100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дзьмухаць некаторы час. [Алімпіяда Барысаўна] падзьмухала на свае яркія пазногці, каб хутчэй высыхаў лак. Марціновіч. Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dmuchać

незак. дзьмухаць;

dmuchać w trąbę — трубіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dąć

незак.

1. дзьмуць; дзьмухаць;

2. трубіць; дзьмуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pústen vi

1) пы́хкаць

2) дзьмуць, дзьму́хаць;

ins Féuer ~ дзьму́хаць у аго́нь, раздзьму́хваць (касцёр);

◊

ich púste dir was! мне наплява́ць на гэ́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

засапці́ся, ‑пуся, ‑пешся, ‑пецца; ‑пёмся, ‑пяцеся; пр. засопся, ‑саплася, ‑лося; зак.

Разм. Пачаць цяжка і шумна дыхаць (ад скорай хады, цяжкай хваробы і пад.). Дзед Мікіта толькі што вярнуўся з рыбы. Відаць, ён спяшаўся.., бо моцна засопся. Колас. Алесь прывалок два вялізныя кашы бульбы, засопся, пачаў дзьмухаць на расчырванелыя рукі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.

Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла. Баранавых. // перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!.. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)