нешчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця.

Н. дзень.

2. Такі, якому не дадзена шчасце, радасць.

Без маткі нешчаслівыя дзеткі (прыказка).

3. Які не прыносіць удачы.

Н. латарэйны білет.

4. Такі, якому не шанцуе, не спрыяе поспех.

Н. сапернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ребя́ткиI мн., разг., уменьш.-ласк. дзе́ткі, -так; см. ребя́таI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарэ́зіць, ‑рэжу, ‑рэзіш, ‑рэзіць; незак.

Тое, што і гарэзаваць. Будуць дзеткі загараць, і гарэзіць, і смяяцца, і скакаць, і забаўляцца. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Умыць усіх, многіх. — Хадзіце, дзеткі, сюды, я вас хоць паўмываю трошкі, — азвалася да хлопчыкаў Галя. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Абл. Утаропіць. Дзеткі зашыліся ў куток і ўперылі вачаняты на пачырванеўшага пана, які скончыў есці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіні́на, ‑ы, ж.

Свіное мяса як ежа. — Здаўна наш, край славіцца лясамі, а лясы — звярамі. Скажу вам, дзеткі, што няма мяса лепш за свініну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тучніца ‘зграя ваўкоў’: Ня йдзіце, дзеткі, ні да леса, ні да жыта, бо ў лесе бегае тучніца (беласт., Крачк.), ту́ча ‘гайня ваўкоў’ (глыб., ЛА, 1), тучку́юць — пра гон у ваўкоў (ЛМТ). Да то́чка ‘тс’ з менай о > у, параўн. це́чка ‘тс’, усё да *tekti, *tokъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

де́тушки мн., прост., нар.-поэт. дзе́тачкі, -чак ед. нет, дзе́ткі, -так ед. нет, дзе́тухны, -наў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ребяти́шки разг. дзе́ці, род. дзяце́й, ед. дзіця́, род. дзіця́ці ср.; уменьш.-ласк. дзе́ткі, -так; см. ребя́таI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.

Пачаць маліць, прасіць аб чым‑н. Дзеткі... — узмалілася старая Аксеня. — Ці было калі пры бацьку, каб за сталом сварыліся... Чарнышэвіч. — Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся .. [Алесь]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)