дзявя́ты, -ая, -ае.

1. гл. дзевяць.

Стрэлка падбіралася да дзявятай гадзіны.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на дзевяць.

Дзявятая частка.

3. у знач. наз. дзявя́тая, -ай, ж. Дзявятая частка чаго-н.

Адна дзявятая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзевяці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дзевяць, напр.: дзевяцігадовы, дзевяцімпольны, дзевяцібальны, дзевяціградусны, дзевяцігадзінны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вде́вятеро нареч. (в девять раз) у дзе́вяць разо́ў; (в девять частей) у дзе́вяць сто́лак;

увели́чить вде́вятеро павялі́чыць у дзе́вяць разо́ў;

сложи́ть, согну́ть вде́вятеро скла́сці, сагну́ць у дзе́вяць сто́лак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́тны, -ая, -ае.

У матэматыцы: які дзеліцца без астатку на які-н. лік.

Дзевяць — лік, кратны тром.

|| наз. кра́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзевяціразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Прароблены дзевяць разоў; павялічаны ў дзевяць разоў. Дзевяціразовая паездка. У дзевяціразовым памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nunmal

adv дзе́вяць разо́ў, у дзе́вяць разо́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

удзевяцяры́цца, ‑рыцца; зак.

Павялічыцца ў дзевяць разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўто́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шматмесны аўтамабіль (з колькасцю месцаў для сядзення больш за дзевяць, уключаючы месца кіроўцы) для перавозкі пасажыраў.

Аўтобусы далёкіх рэйсаў.

|| прым. аўто́бусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

neun

num дзе́вяць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

удзевяцяры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Павялічыць у дзевяць разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)