двухсотго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў дзвесце гадоў.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзвесце гадоў таму назад. Двухсотгоддзе заснавання горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухсо́ты, ‑ая, ‑ае.
Ліч. парадк. да дзвесце. Двухсоты нумар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dwustu
а.-м. дзвесце;
гл. dzwieście
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
двухсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў дзвесце гадоў. Двухсотгадовы перыяд.
2. Які мае адносіны да двухсотгоддзя (у 2 знач.). Двухсотгадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
восемсо́т, васьмісот, Т васьмюстамі, ліч. кольк.
Лік і лічба 800. Да васьмісот дадаць дзвесце. Напісаць 800. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 800. Восемсот кіламетраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАЦКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў у 1585—1819 у г. Полацк Віцебскай вобл. пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары пераважалі драмы на рэліг., міфалагічныя і гіст. сюжэты, міраклі. Паказы адбываліся пераважна на лац., зрэдку на польскай, часам на бел. (1603) мовах, звычайна яны суправаджаліся інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Паказы былі прымеркаваны да масленіцы, некат. свят, перад летнімі канікуламі і пасля завяршэння навуч. года. Аўтарамі пастановак былі выкладчыкі калегіума. Звесткі пра рэпертуар у канцы 16 ст. амаль не захаваліся. Сярод пастановак: «Аталія» (1593), «Вясёлае пасля хмар сонца» (1669), «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» (1693), «Крушэнне карабля на сушы», «Вянок з каштоўных камянёў, што ператварыліся ў лаўры» (абедзве 1723), «Вогненнае жала і вобраз вагнядышнага льва» (1724), «Язон па-за Калхідай» (1728), «Зрэнка Польшчы» (1730), «Пасол з сэрца Сарматыі» (1731), «Вянок з імён і вучоных галоў» (1737), «Час абеду, які працягваўся дзвесце гадоў» (1740) і інш.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т.1. С. 131—133.
т. 12, с. 469
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
безназо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае назвы. Асабліва моцна адчуваеш восень тут, на беразе безназоўнага ліменскага возера, да якога ад маёй леснічоўкі крокаў дзвесце. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інсурге́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Уст. Удзельнік узброенага паўстання супроць урада; паўстанец. Інсургенты атрадам у пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах. Караткевіч.
[Ад лац. insurgens, insurgentis — які паўстае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплы́сціся сов., разг. (плывя, удалиться) отплы́ть;
я ~лы́ўся на дзве́сце ме́траў — я отплы́л на две́сти ме́тров
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дучэ́нта
(іт. ducento = дзвесце)
перыяд у гісторыі італьянскай культуры, які паклаў пачатак мастацтву Протарэнесансу, характарызаваўся ростам рэалістычных тэндэнцый у межах сярэдневяковага мастацтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)