две́рка ж., разг. дзве́рцы, -цаў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

drzwiczki

мн. дзверцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адды́мны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна зняць, аддзяліць. Аддымныя дзверцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да печы. Пячная труба. Лячныя дзверцы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе печы. Пячное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распя́цца, разапнуся, разапнешся, разапнецца; разапнёмся, разапняцеся; зак.

Разм. Раскінуць рукі або крылы крыжам; раскінуцца. Сашка рвануў к сабе дзверцы і раптоўна адхіснуўся ад нечаканасці: бацька распяўся цераз усю машыну галавой у дзверцы, і на дробным яго твары ажывала і шырылася ветлівасць. Чорны. Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плашчы́надзверцы ў стаялым вулеі’ (паст., НА, I). Да wuixch (гл.). Параўн. рус. дыял. площина ’плаха, плашка, палена дроў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Schlag II m -(e)s, Schläge дзве́рцы (у аўтамашыны)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wgenschlag m -(e)s, -schläge уст. дзве́ры; дзве́рцы (аўтамабіля)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фо́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання.

2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі.

3. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога (разм.).

Расклад без фортак.

|| памянш. фо́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. фо́ртачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАРЭ́ТА,

чатырохколавы закрыты конны экіпаж. Пашыраны ў 17 — пач. 20 ст. пры дварах буйных магнатаў Еўропы і Расіі. Мела жал. рысоры, дзверцы і зашклёныя акенцы, пляцоўку для фурмана, якая адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам. Фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пакрывалі лакам, размалёўвалі, аздаблялі разьбой, знутры аббівалі скурай і тканінамі. Дэкор адпавядаў пэўнаму маст. стылю. Везлі К. 2—6 коней, запрэжаных папарна цугам.

В. С.Цітоў.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)