біпедалі́зм

(ад бі- + лац. pes, pedis = нага)

двухногі спосаб перамяшчэння, характэрны для чалавека, птушак і некаторых жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арнітапо́ды

(ад арніта- + -поды)

падатрад раслінаедных дыназаўраў мелавога перыяду, (гл. мезазой), для якіх быў характэрны двухногі (як у птушак) спосаб перасоўвання; тыповыя прадстаўнікі — гадразаўр, заўралоф, ігуанадонт, псітаказаўр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bi-

prefix

1) дво́йчы, два разы́, ко́жныя два

biannual — дво́йчы ў год

bimonthly — ко́жныя два ме́сяцы

2) падво́йна

3) з двума, двух-

biped — двухно́гі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)