«ГУ́ТАРКА ДВУХ СУСЕ́ДАЎ»,

цыкл ананімных твораў бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. Выдаваўся асобнымі выпускамі Б.Шварцэ, А.Белакозам, Грынявіцкім у беластоцкай падп. друкарні напярэдадні паўстання 1863—64. У 1861—62 выйшлі 4 нумары. Напісана ў форме вершаванага дыялогу двух сялян — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага, наіўнага Юзафа. Зместам і ідэйнай накіраванасцю блізкая да «Гутаркі старога дзеда», некат. палажэннямі набліжаецца да публіцыстыкі «Мужыцкай праўды». Была каля вытокаў бел. дэмакр. прэсы. Выказвалася думка, што яе аўтары — У.Сыракомля і В.Каратынскі.

Літ.:

Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 21—24.

Г.В.Кісялёў.

т. 5, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВУХ ЦЕЛ ЗАДА́ЧА

(у астраноміі),

задача нябеснай механікі пра рух 2 цел, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой пры дапамозе гравітацыйных сіл (гл. Сусветнага прыцягнення закон). Рашэнне Д.ц.з. паказвае, што целы (планеты) рухаюцца па адным з канічных сячэнняў (эліпс, парабала, гіпербала) паводле Кеплера законаў.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Магілёўскі дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў

т. 9, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

два́

лічэбнік, колькасны

мн.
м. ж. н.
Н. два́ дзве́ два́
Р. дву́х дзвю́х дву́х
Д. дву́м дзвю́м дву́м
В. дву́х (адуш.)
два́ (неадуш.)
дзвю́х (адуш.)
дзве́ (неадуш.)
дву́х
Т. двума́ дзвюма́ двума́
М. дву́х дзвю́х дву́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўтара́-два́

лічэбнік, колькасны

адз.
м. ж. н.
Н. паўтара́-два́ паўтары́-дзве́ паўтара́-два́
Р. паўтара́-дву́х паўтары́-дзвю́х паўтара́-дву́х
Д. паўтара́-дву́м паўтары́-дзвюм паўтара́-дву́м
В. паўтара́-два́ (неадуш.)
паўтара́-дву́х (адуш.)
паўтары́-дзве́ (неадуш.)
паўтары́-дзвю́х (адуш.)
паўтара́-два́
Т. паўтара́-дву́м паўтары́-дзвюма́ паўтара́-дву́м
М. паўтара́-дву́х паўтары́-дзвю́х паўтара́-дву́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зія́нне, -я, н.

У мовазнаўстве: збег двух ці больш галосных у слове або на стыку двух слоў, напр.: аэраплан, добра адпачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сане́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў.

|| прым. сане́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухко́лы, -ая, -ае.

На двух колах.

Дзіцячы д. ровар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удву́х, прысл.

У колькасці двух мужчын.

У. ехаць весялей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухзна́чны, -ая, -ае.

Які складаецца з двух знакаў.

Д. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)