*Патру́сіны, лін. потру́сыны ’канец вяселля’ (Сл. Брэс.). Магчыма, з укр. лубенск. потрусини ’збор вялікай колькасці гасцей, асоб вельмі блізкіх сям’і на другі дзень гулянкі, каб даесці і дапіць рэшткі са ўчарашняга дня’. Утвораны ад потрусити ’патрэсці, праверыць, зрабіць труску, праверку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

finish2 [ˈfɪnɪʃ] v.

1. канча́ць; канча́цца

2. sport фінішава́ць;

He finished second. Ён фінішаваў другім.

finish off [ˌfɪnɪʃˈɒf] phr. v. завярша́ць, даво́дзіць да канца́

finish up [ˌfɪnɪʃˈʌp] phr. v. infml

1. (нарэ́шце) апыну́цца (дзе-н.); аказа́цца ў які́м-н. стано́вішчы;

He finished up in jail. Ён апынуўся ў турме.

2. дае́сці, дапі́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)