Паве́р ’крэдыт’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб.). Ад паверыць < верыць (гл.). Уласна белар. У слоўніку Далярус.пове́р адзначаецца як заходняе. Шырокае бытаванне набыло ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЯРО́Ў (Васіль Рыгоравіч) (2 або 4.1.1834, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія — 10.6.1882),
рускі жывапісец і графік. Чл.-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Акад. жывапісу (1866), праф. (1870). Вучыўся ў Арзамаскай школе жывапісу (1846—49, з перапынкамі), Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1853—61) у С.К.Заранкі, з 1871 выкладчык гэтага вучылішча. На пенсію АМ быў за мяжой (1862—69). У ранніх творах выкрываў недахопы тагачаснага грамадства: «Прыезд станавога на следства» (1857), «Першы чын...» (1860). У пазнейшых творах надаваў амаль гратэскавую сац. характарыстыку носьбітам грамадскага зла ў прыгонніцкай Расіі («Пропаведзь на вёсцы», «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень», абодва 1861; «Чаяванне ў Мыцішчах», 1862; «Прыезд гувернанткі ў купецкі дом», 1866; «Манастырская трапеза», 1865—75). Цяжкае жыццё сялян і гар. беднаты адлюстраваў у творах «Сляпы музыка» (1864), «Праводзіны нябожчыка» (1865), «Тройка» (1866), «Тапельніца» (1867), «Апошні шынок ля заставы» (1868). Стварыў шэраг карцін, у якіх намагаўся перадаць індывідуальнасць чалавека з народа, яго здольнасць глыбока мысліць і адчуваць («Фомушка-сыч», 1868; «Вандроўнік» 1870). Аўтар партрэтаў дзеячаў рус. інтэлігенцыі, у т. л. А.Астроўскага (1871), У.Даля, Ф.Дастаеўскага, М.Пагодзіна (усе 1872). Пісаў таксама карціны на быт. («Птушкалоў», 1870; «Паляўнічыя на прывале», «Рыбалоў», абедзве 1871) і гіст. («Суд Пугачова», 1875; «Мікіта Пустасвят», 1881) тэмы.
Тв.:
Рассказы художника. М., 1960.
Літ.:
Лапунова Н.Ф. В.Г.Перов. М., 1968;
Лясковская О.А. В.Г.Перов: особенности творч. пути художника. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гамо́н ’Канец! Прапала!’ (Касп.). Параўн. рус.дыял.смал.гамо́н ’канец, смерць’. Няяснае слова. Магчыма, зыходнае *гомо́н. Параўн. у Даля (паўн. і ўсх.) гомо́н ’спакой, цішыня’ (якое ён сам звязвае з (у)гомонить).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ато́нне ’астатак, падонкі’ (Касп.). Рус.дыял.ото́нок, ото́ночка ’тонкая абалонка, шкарлупіна’. Няясна. Відаць, ад кораня тон‑ (тонкі) праз дзеяслоў, зафіксаваны ў Даляотонить ’зрабіць тонкім’ (з *otonьnьje). Магчыма, кантамінацыя з адонне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапса́н ’драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал’ (ТСБМ). З рус.сапса́н ’тс’. У рускай упершыню фіксуецца ў 1866 г. (ССРЛЯ, 13); слова не адзначала ў Даля і Ушакова. Верагодна, з цюркскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гапашы́ць ’трапаць лён’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, звязана з дзеясловам *pachati. Параўн. вельмі шырокі дыяпазон значэнняў, напр., у рус.паха́ть (гл. у Даля), уключаючы ’рэзаць, крышыць і да т. п.’ (пахать хлеб, мясо).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Згон ’адкрытае месца для зборышча’, ’вялікая колькасць’ (Юрч. Вытв.). Рус.паўд.-зах.сгон, паводле Даля, ’агульная праца, што не залічваецца да чарговай паншчыны’, жалі і касілі сгоном. Аддзеяслоўны бязафіксны наз. съгонъ ад съгоняти (гл. гнаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыра́нка ’запалка’ (Касп.). Відаць, кантамінацыя кораня жар (гл.) са старой назвай запалкі — серя́нка, зафіксаванай як наўг. у Даля на базе мадэлі назваў прадметаў на ‑анка тыпу біянка ’маслабойка’, раскладанка і г. д., аб якіх Сцяцко, Афікс. наз., 28–29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вастрэ́ц (бат.) ’вастрэц’ (БРС). Рус.остре́ц, у Даля: остре́ц, востре́ц ’Carex caespitosa; Elymus pseudoagricum’. Да во́стры паводле характару расліны. Параўн. апісанне Carex (Нейштадт, Определитель, 139–140). Чэш.ostřice, польск.ostrzyca (гл. Махэк₂, 421). Параўн. і назвы для Carex, якія прыводзіць Макавецкі (Sł. botan., 80–83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус.ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишь — вынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.