быт, -у, М бы́це, м.

Агульны жыццёвы ўклад, паўсядзённае жыццё.

Сельскі б.

Быту не даваць (разм.) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прым. бытавы́, -а́я, -о́е.

Бытавыя паслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папраша́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца жабрацтвам; пабірацца.

2. Прасіць, дакучаць просьбамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каму і без дап.

Часта прыставаць да каго-н., турбаваць каго-н., дакучаць каму-н.

Было ўсё добра, толькі камары назалялі.

|| наз. назаля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

irk [ɜ:k] v. fml or lit. дакуча́ць, раздражня́ць, назаля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аса́, -ы́, мн. во́сы, -аў, ж.

Перапончатакрылае насякомае з джалам.

Асой у вочы кідацца — назойліва прыставаць, дакучаць.

|| прым. асі́ны, -ая, -ае.

Асінае гняздо (таксама перан.: пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што (разм.).

Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой.

М. рукі.

Мазоліць вочы каму (разм.) — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю.

Мазоліць язык (разм.) — упустую гаварыць.

|| зак. памазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hassle2 [ˈhæsl] v. infml дакуча́ць, надаку́чваць; назаля́ць; чапля́цца; дайма́ць, дапяка́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

приеда́ться несов., разг.

1. прыяда́цца;

2. перен. прыяда́цца, дакуча́ць, надакуча́ць, абры́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nadokuczać

незак. дакучаць, надакучаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

doskwierać

незак. дапякаць, дакучаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)