эксперымента́тарства, ‑а, н.

Правядзенне эксперыментаў; схільнасць да эксперыментавання. Эксперыментатарства мастака ў галіне тэхнікі выканання. □ Тут [у апавяданнях Я. Брыля] многае дазволена, тут няма яшчэ больш абсалютнай строгасці, тут эксперыментатарства, тут і зухаўство, тут і забаўка. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАВІЛО́НСКІ ПАЛО́Н,

перыяд у гісторыі стараж. яўрэяў. Доўжыўся ад узяцця Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам II і насільнага вывядзення значнай часткі яўрэяў у Вавілонію (585 да н.э.) да яе заваявання перс. царом Кірам II (538 да н.э.), пасля чаго яўрэям было дазволена вярнуцца ў Палесціну і аднавіць Іерусалім.

т. 3, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́СА (позналац. missa ад лац. mitto пасылаю, адпускаю),

галоўнае богаслужэнне ў каталіцкай царкве. Уключае чытанне малітваў, песнапенні ў суправаджэнні аргана, заканчваецца абрадам прычашчэння. Паводле рашэння II Ватыканскага сабора (1962—65) дазволена праводзіць М. на нац. мове, прычашчаць недухоўных асоб хлебам і віном, уключаць элементы нац. музыкі, адноўлена агульная малітва ў царкве і інш.

т. 10, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

возбраня́ться возвр., страд. забараня́цца; (не позволяться) не дазваля́цца;

не возбраня́ется не забараня́ецца, не забаро́нена, дазваля́ецца, дазво́лена.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gesttten vt дазваля́ць;

~ Sie! дазво́льце!;

ist es gestttet? мо́жна?, (ці) дазво́лена?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Quod non licet, acrius urit

Што не дазволена, мацней узбуджае.

Что не позволено, сильнее возбуждает.

Гл.: Nil magis...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

dürfen* vi

1) магчы́, мець пра́ва;

man darf мо́жна, дазво́лена;

man darf nicht не́льга, не дазво́лена

2) перадае дапушчэнне: er dürfte sich gerrt hben ён му́сіць [ма́быць, напэўна] памылі́ўся

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лімі́т

(фр. limite, ад лац. limes, itis = мяжа, граніца)

1) норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-н., расходаваць што-н.;

2) перан. крайняя мяжа чаго-н. (напр. л. часу).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАЛІЦЫ́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1846,

антыфеадальнае паўстанне польск. і ўкр. сялян у Галіцыі. Пачалося 18.2.1846, ахапіла Харкаўскую, Бохенскую, Ясельскую, Сандзецкую, Саноцкую і Самборскую акругі. Паўстанцы разграмілі каля 200 панскіх двароў, усюды спынілі выкананне феад. павіннасцей; былі арганізаваны ўзбр. сял. атрады (Якуба Шэлі, Карыгі і інш.). Ва Усх. Галіцыі найб. актыўныя выступленні сялян былі ў наваколлі Дабраміля. Хоць паўстанне ў крас. было жорстка задушана, аўстр. ўрад вымушаны быў пайсці на некат. ўступкі: паменшана паншчына, адменена падводная павіннасць, сялянам дазволена падаваць скаргі на памешчыкаў непасрэдна акруговым старастам, пашыраны правы сялян на зямлю. Галіцыйскае паўстанне было адной з перадумоў рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі і адной з прычын адмены прыгонніцтва ў Галіцыі ў крас. 1848.

т. 4, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

licensed [ˈlaɪsənst] adj.

1. які́ мае дазво́л, ліцэ́нзію, патэ́нт (на што-н.);

a licensed doctor до́ктар, які́ мае дазво́л на прыва́тную пра́ктыку

2. BrE які́ мае дазво́л на про́даж спіртны́х напо́яў;

licensed premises кафэ́ або́ рэстара́н, дзе дазво́лена прадава́ць спіртны́я напо́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)