бел. народная спарт. гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхаць адзін аднаго, рабіць падножкі, хапаць за ногі. Перамагае той, хто прыцісне саперніка спінай да зямлі і ўтрымае яго рукі, разведзеныя ў бакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апта́цыя, ‑і, ж.
Спец. Выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.
[Лац. optatio — жаданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазво́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад дазволіць (у 1 знач.).
2.узнач.прым. Такі, што дазваляецца, дапускаецца. Дазволеныя прыёмы барацьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСЕ́МБЛЕР (англ. Assembler),
сістэма праграмавання, што дазваляе складаць праграмы ЭВМ у тэрмінах камандаў машыннай мовы, але з выкарыстаннем больш зручнай сістэмы абазначэнняў. Пры запісе праграмы дазваляецца карыстацца сімвалічнымі абазначэннямі камандаў, адрасоў ячэек памяці, спасылак і інш. Праграма можа складацца з асобна напісаных кавалкаў, у т. л. бібліятэчных падпраграм. Асемблер робіць размеркаванне памяці, пераўтварае сімвалічныя абазначэнні ў адпаведныя машынныя коды, у выніку чаго праграма набывае выгляд, прыдатны да выканання на ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
speeding[ˈspi:dɪŋ]n. язда́ з вялі́кай, недазво́ленай ху́ткасцю;
no speeding перавыша́ць ху́ткасць не дазваля́ецца (надпіс)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дазваля́цца erláubt [gestáttet] sein;
тут куры́ць не дазваля́ецца híer darf man nicht ráuchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПО́РТА-ФРА́НКА, порт-франка (ад італьян. porto franco свабодны порт),
порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разам з прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр.Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мо́жна, у знач.вык.
1.з інф. Ёсць магчымасць.
Гэта м. зрабіць за два дні.
2.Дазваляецца.
Да вас м.? — Заходзьце.
◊
Можна сказаць, у знач.пабочн. сл. (разм.) — выкарыстоўваецца для ўказання на магчымасць якога-н. выказвання, фармулёўкі ў адносінах да каго-, чаго-н.
Уся праца, можна сказаць, прапала дарэмна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗЯМЕ́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
гістарычна вызначаная грамадская форма прысваення (індывідуумам або калектывам) зямлі. Адлюстроўвае вытв. адносіны паміж людзьмі ў сувязі з выкарыстаннем зямлі як натуральнай умовы ўсякай вытв-сці і гал. сродку вытв-сці ў сельскай і лясной гаспадарцы. Першай гіст. формай З.у. была абшчынная ўласнасць на зямлю, сродкі яе апрацоўкі і гатовы прадукт. Рабаўладальніцкая форма З.у. ўключала абшчынную, храмавую, дзярж., прыватную (індывід.). У сярэднія вякі пераважала феадальная З.ў. Для таварнай формы грамадскай вытв-сці характэрна прыватная капіталіст. форма З.ў., для сацыяліст. — грамадская, калектыўная, агульнанародная.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 нетры, вада, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1990) грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на атрыманне зямельных участкаў і пажыццёвае ўладанне (з перадачай у спадчыну) імі: для вядзення сял. гаспадаркі — да 50 га, дачнага буд-ва і індывід. садаводства — па 0,1 га, для буд-ва і абслугоўвання жылога дома ў гарадах і пасёлках гар. тыпу — 0,05—0,15 га, у сельскіх населеных пунктах — 0,15—0,25 га. Для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі дазваляецца мець 1 га зямлі (памеры ўчасткаў устанаўліваюцца мясц. органамі ўлады). Паводле закона Рэспублікі Беларусь «Аб праве ўласнасці на зямлю» (1993) прыватная зямельная ўласнасць дазваляецца для вядзення ўсіх відаў асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, дзярж. — захоўваецца для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі (калгасы, дзяржгасы, фермерскія гаспадаркі і інш.).