continuation school

дадатко́вая шко́ла, вячэ́рняя шко́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кантрага́йка, ‑і, ДМ ‑гайцы; Р мн. ‑гаек; ж.

Дадатковая гайка, якая прыкручваецца з асноўнай для засцярогі яе ад самаскручвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spin-off [ˈspɪnɒf] n. дадатко́вая выго́да; дадатко́вая крыні́ца дахо́ду; пабо́чны вы́нік;

an author’s royalties and spin-offs а́ўтарскі ганара́р і дадатко́вы дахо́д (ад экранізацыі яго твораў, інсцэніроўкі і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

enclosure [ɪnˈkləʊʒə] n.

1. абгаро́джанае ме́сца

2. улажэ́нне (дадатковая рэч у канверце, пакеце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. даплачваць — даплаціць.

2. Дадатковая плата. Атрымаць даплату за звышурочную работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танцье́ма, ‑ы, ж.

Дадатковая плата, якая выплачваецца з чыстай прыбылі вышэйшым служачым і кіраўнікам банкаўскіх, прамысловых і гандлёвых фірмаў у капіталістычных краінах.

[Фр. tantiéme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́ў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяваць — падсеяць.

2. Другая (дадатковая) культура на полі, засеяным асноўнай культурай. Скасіць зялёны падсеў на сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́нус

(лац. bonus = добры)

камерц. 1) дадатковая ўзнагарода, прэмія;

2) дадатковая скідка, якую робіць прадавец пакупніку ў адпаведнасці з умовамі здзелкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Разнавіднасць аднаго і таго ж колеру (гуку і пад.).

А. ружовага колеру.

2. перан. Асаблівасць, якая ўяўляе сабою ледзь улоўны пераход ад аднаго да другога.

Розныя адценні ў значэнні слова.

3. перан., чаго. Дадатковая ўласцівасць чаго-н.

Прагучаў папрок з адценнем злосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗАСНАВА́ЛЬНІЦКАЯ А́КЦЫЯ,

від акцый, якія размяркоўваюцца сярод заснавальнікаў акц. кампаній і даюць ім пэўныя правы і прывілеі ў параўнанні з інш. акцыянерамі. Да такіх пераваг адносяцца, напр. павышаныя дывідэнды, дадатковая колькасць галасоў на агульных сходах акцыянераў, права на першачарговае атрыманне акцый пры дадатковым іх выпуску, на атрыманне часткі заснавальніцкага прыбытку.

т. 6, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)