Stonehenge[ˌstəʊnˈhendʒ]n. Стоўнхе́ндж (дагістарычны помнік у Англіі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prehistoric[ˌpri:hɪˈstɒrɪk]adj.дагістары́чны;
pre historic animals дагістары́чныя жывёлы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
vórgeschichtlichaдагістары́чны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
prähistórischaдагістары́чны;
~e Síedlung гарадзі́шча
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гістары́чны, -ая, -ае.
1.гл. гісторыя.
2. Які рэальна існаваў, не выдуманы.
Г. факт.
3. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся пісьмовыя помнікі (напр., рукапісы); проціл.дагістарычны.
Гістарычная эпоха.
4. Выключна важны, які ўвайшоў у гісторыю.
Гістарычныя рашэнні.
|| наз.гістары́чнасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).
Г. мастацкага твора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Vórgeschichtef -
1) перадгісто́рыя
2) дагістары́чны час
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Vórzeitf -, -en старада́ўнасць, дагістары́чны час, глыбо́кая старажы́тнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Я́СПЕРС (Jaspers) Карл (23.2.1883, г. Ольдэнбург, Германія —26.2.1969),
нямецкі філосаф і псіхіятр; адзін з заснавальнікаў экзістэнцыялізму. З 1908 асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 праф. філасофіі ў Гайдэльбергскім ун-це. У 1937 адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945. З 1948 выкладаў у Базельскім ун-це. У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Усеагульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю.А.Стрындберг, В.В. ван Гог, Ф.В.Ніцшэ). У 1920—30-я г. Я. стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асн. катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі Я. паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасофстваванне аб экзістэнцыі паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека Я. разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філас. веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым вопыце любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці. Я. стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гіст. цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); стараж. культуры; «вось сусветнага часу» (8—2 ст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусв. гісторыя; станаўленне навук.-тэхн. цывілізацыі («Еўропа 17—20 ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да..., прыстаўка.
1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога‑н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго‑н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (зчасціцамі ‑ся, ‑ца, ‑цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.
2. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.
3. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гістары́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гісторыі (у 1–4 знач.). Гістарычны працэс. Гістарычныя помнікі. Гістарычная навука. Гістарычнае даследаванне.
2. Які рэальна існаваў, не выдуманы. Гістарычны факт. Гістарычны персанаж рамана.
3. Важны для гісторыі; знамянальны. Гістарычная дата. Гістарычныя рашэнні XXV з’езда КПСС.
4. Які апісвае людзей або падзеі мінулага. Гістарычны раман. Гістарычная аповесць. Гістарычныя песні.
5. Які апіраецца на гісторыю як на метад пазнання, даследавання. Гістарычнае абгрунтаванне фактаў сучаснай мовы.
6. Які вывучае з’явы ў іх паслядоўным развіцці. Гістарычная граматыка беларускай мовы.
7. Звязаны з пэўным этапам у развіцці грамадства; не вечны, пераходны. Гістарычная катэгорыя.
8. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся рэчавыя помнікі; проціл.дагістарычны. Гістарычная пара жыцця народа.
•••
Гістарычны матэрыялізмгл. матэрыялізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)