ста́днік

‘пастух, даглядчык свойскай жывёлы і птушкі; карова, конь, свіння’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ста́днік ста́днікі
Р. ста́дніка ста́днікаў
Д. ста́дніку ста́днікам
В. ста́дніка ста́днікаў
Т. ста́днікам ста́днікамі
М. ста́дніку ста́дніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гуртавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Агульны, сумесны. Гуртавая праца.

2. Звязаны з гуртам (у 2 знач). Гуртавы даглядчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нюх, ‑а, м.

Даглядчык коней. Працаваць конюхам. Калгасны конюх. □ Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясні́к, лесніка, м.

Даглядчык, вартаўнік лесу. Раней .. [Савел Іванавіч] працаваў лесніком, аддаў лесу ледзь не ўсё жыццё, зараз на пенсіі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

superintendent

[,su:pərinˈtendənt]

n.

нагля́дчык, дагля́дчык, зага́дчык -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кармы́ч ’даглядчык жывёлы’ (Яўс.). Мабыць, таксама да карміць (гл.). Словаўтварэнне не зусім яснее: ‑ыч < ‑ісь < ‑ikjь. Параўн. кармін ∼∼ карміць, як родзіч — радзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РЫБАКО́Ў Мікалай Хрысанфавіч (19.5.1811, г. Курск, Расія — 27.11.1876),

рускі акцёр. На сцэне з 1826. У 1833—41 у трупах Харкава, потым у т-рах пераважна Пд Расіі. Адзін з рэфарматараў правінцыяльнай сцэны. З 1872 у Маскве. Шмат выступаў у меладрамах, імкнуўся ўнесці ў іх праўду і дух бунтарства: Бідэрман, Ніна («Смерць і гонар», «Угаліна» М.​Палявога), Кін («Кін, або Шалапуцтва і геній» А.​Дзюма-бацькі) і інш. Прапагандыст рус. класічнага рэпертуару і драматургіі А.​Астроўскага. Сярод роляў: Чацкі, Скалазуб («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Брускоў, Кураслепаў, Нешчасліўцаў («З чужога шалу галава круціцца», «Гарачае сэрца», «Лес» Астроўскага), Прастакоў, Скацінін («Недаростак» Дз.​Фанвізіна), Земляніка («Рэвізор» М.​Гогаля), Вырын, Млынар («Станцыйны даглядчык», «Русалка» А.​Пушкіна) і інш.

Літ.:

Клинчин А. Н.​Х.​Рыбаков. М., 1972.

т. 13, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Kastellán m -s, -e каштэля́н (даглядчык замка, грамадскага будынку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ко́нюх 1 ’воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь 1.

Ко́нюх 2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь 1.

Ко́нюх 3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўнаду́шша, ‑а, н.

Абыякавыя, безудзельныя адносіны да каго‑, чаго‑н.; абыякавасць. «Трэба жыць, — падумаў [Лагацкі], трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці, замкнутасці ў сабе...» М. Стральцоў. Даглядчык з .. [Нічыпара] выйшаў дрэнны, і не так па гультайству, як па абыякавасці, раўнадушшы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)