ТАРЫ́ФНА-КВАЛІФІКАЦЫ́ЙНЫ ДАВЕ́ДНІК,
нарматыўны дакумент, які змяшчае сістэматызаваны пералік работ у залежнасці ад іх кваліфікацыйных характарыстык (ступені дакладнасці, складанасці і адказнасці) і патрабаванняў да выканаўцаў гэтых работ у ведах, вытв. прыёмах, звычках і інш. Бываюць адзіныя для рабочых скразных прафесій і галіновыя (для рабочых, прафесія якіх уласцівая толькі пэўнай галіне).
т. 15, с. 447
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спра́вочник даве́днік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цэ́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
Даведнік цэн на тавары або паказальнік цаны.
Ц. тавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тра́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Даведнік, які апісвае лекавыя расліны і спосабы лячэння імі.
|| прым. тра́ўнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэйскура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Даведнік цэн на тавары і віды паслуг.
Цэны строга па прэйскуранце.
|| прым. прэйскура́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бібліяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бібліяграфіі. Бібліяграфічны даведнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
directory [dəˈrektəri] n. даве́днік; паказа́льнік;
a telephone directory тэлефо́нны даве́днік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, які суправаджае турыстаў і знаёміць іх са славутасцямі горада, краю і пад.
2. Даведнік для турыстаў.
|| прым. гі́даўскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
gazetteer [ˌgæzəˈtɪə] n. геаграфі́чны даве́днік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
reference book [ˈrefrənsˌbʊk] n. даве́днік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)