extension [ɪkˈstenʃn] n.

1. (of) пашырэ́нне, павелічэ́нне

2. (of) адтэрміно́ўка; праця́г (тэрміну), прадаўжэ́нне

3. (to) прыбудо́ва; праця́г (дарогі, лініі метро і да т.п.)

4. дадатко́вы, даба́вачны ну́мар (тэлефона);

My extension (number) is 25. Мой дадатковы нумар 25.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dodatkowy

dodatkow|y

дадатковы; дабавачны;

dochód ~y — дадатковы даход;

~y zysk — дадатковы прыбытак;

wartość ~a — прыбавачная вартасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лі́шні

1. (непатрэбны) ǘberflüssig, nnötig; ntzlos;

2. (залішні) ǘberschüssig, ǘberzählig; übrig (запасны);

лі́шняя вага́ Übergewicht n -(e)s, -e;

лі́шні раз noch inmal, ein witeres Mal;

3. (дадатковы, дабавачны) zu viel;

тут два лі́шнія чалаве́кі hier sind zwei Mann zu viel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лі́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... Крапіва. // Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. [Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху. В. Вольскі.

2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні. Карпаў. // Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце. Брыль. Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак. Колас.

3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба. Маўр.

•••

Без лішніх слоў гл. слова.

Лішняя капейка гл. капейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)